Як будуць дзейнічаць «размарожаныя» санкцыі ЗША адносна Беларусі?

Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай
Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай

Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачаньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці прадугледжвае цяперашні санкцыйны пакет юрыдычныя «другасныя санкцыі» — распаўсюд іх на кампаніі трэціх краінаў, якія маюць бізнэс з падсанкцыйнымі беларускімі прадпрыемствамі?

На гэтыя пытаньні адказвае Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах. У мінулым Кавалеўскі — беларускі дыплямат, а пазьней супрацоўнік Сусьветнага банку.

Учора ЗША абвясьцілі, што з 3 чэрвеня аднаўляецца дзеяньне эканамічных санкцыяў адносна 9 беларускіх прадпрыемстваў.

Кавалеўскі

  • Падставы для аднаўленьня дзеяньня эканамічных санкцыяў ЗША былі ўжо даўно
  • Падзеі жніўня-верасьня 2020 году паказалі, куды рухаецца рэжым Лукашэнкі
  • Гэта крыху запозьненае рашэньне
  • Чаму ЗША аднавілі санкцыі на тыдзень раней за дэдлайн, які яны самі вызначылі — таму што беларускія ўлады адмаўляюцца наагул прызнаваць наяўнасьць у краіне палітвязьняў, ня тое што абмяркоўваць іх вызваленьне
  • Махавік рэпрэсіяў не спыняецца, і колькасьць палітвязьняў працягвае расьці
  • На мой погляд, рашэньне ЗША зьвязанае выключна з наяўнасьцю палітвязьняў. Яно ніяк не зьвязанае зь ліпавай гісторыяй з «замахам» на Лукашэнку і «вайсковым пераваротам», гэта правакацыя спэцслужбаў
  • У афіцыйных паведамленьнях пра зьмест размовы Байдэна і Пуціна нічога не гаварылася пра тое, што яны наагул закраналі тэму Беларусі
  • Кароткі адказ Пяскова, што два прэзыдэнты абмяркоўвалі пытаньне замаху на Лукашэнку, нагадвае рэліз ФСБ
  • Вэрсія пра ўдзел у гэтай апэрацыі ФСБ выдумлялася на хаду, постфактум
  • ФСБ паставілі перад фактам
  • Тое самае адбылося і з размовай Пуціна і Байдэна. Лукашэнка заявіў, што яны абмяркоўвалі тэму замаху на яго. Абвяргаць словы свайго «заклятага сябра» Крамлю было няёмка
  • ЗША вычарпальна адказалі на абвінавачаньні ў датычнасьці да замаху на Лукашэнку і вайсковага перавароту — гэта ўсё хлусьня
  • Няма ніякіх доказаў таго, што ўрад ЗША меў дачыненьне да падобных плянаў
  • Таму няма чаго і камэнтаваць
  • Я ведаю, што гэтыя санкцыі юрыдычна тычацца толькі забароны для амэрыканскіх кампаніяў мець бізнэс з 9 беларускімі падсанкцыйнымі прадпрыемствамі
  • Але сам факт увядзеньня амэрыканскіх санкцыяў адбіваецца на рэпутацыі любога бізнэсу, супраць якога яны ўводзяцца
  • Гэта будзе ствараць складанасьці для гэтых беларускіх прадпрыемстваў у тым, каб весьці справы з прадпрыемствамі з трэціх краінаў
  • Акрамя таго, гэта першы, але і самы важны крок
  • Гэта можа дадаць рашучасьці Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канадзе ўводзіць свае санкцыі
  • Я падкрэсьлю: гэтыя санкцыі ўведзеныя не таму, што амэрыканцы гэтага захацелі, яны ўведзеныя таму, што рэжым Лукашэнкі адмовіўся вызваліць палітвязьняў
  • Таму адказнасьць за страты, якія стануць вынікам санкцыяў, ляжыць выключна на беларускіх уладах
  • Санкцыі адносна «Паўночнага патоку — 2» — гэта быў той выпадак, калі Кангрэс ЗША вырашыў умяшацца і выказаць сваю думку
  • У Кангрэсе ЗША ёсьць двухпартыйны кансэнсус у ацэнках сытуацыі ў Беларусі
  • Рашэньне аб аднаўленьні санкцыяў прымаў урад, але мяркую, што пазыцыя Кангрэсу была прынятая да ўвагі.

Яшчэ на гэтую тэму

​
XS
SM
MD
LG