Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адказ на санкцыі — бамбаваць Новую Баравую? Экспэрты пра дзеяньні ўладаў


Менскі мікрараён Новая Баравая, лістапад 2020

Новы пакет драконаўскіх законаў — пралёг узмацненьня будучых рэпрэсіяў ці юрыдычнае афармленьне цяперашніх? Заява Ўладзімера Макея пра зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці — спосаб торгу з Захадам наконт санкцыяў ці рэальная пагроза? Ці роўная балючасьць санкцыяў іх эфэктыўнасьці?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць дырэктарка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

  • Апублікавалі ўхваленыя папраўкі ў законы аб экстрэмізьме, СМІ, рэабілітацыі нацызму.
  • Міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што ў адказ на заходнія санкцыі грамадзянская супольнасьць Беларусі будзе зьнішчаная.
  • Калюмніст «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык напісаў, што, на яго погляд, трэба публічна павесіць Алексіевіч, Бахарэвіча, Севярынец, Халезіна і іншых грамадзкіх і культурных дзеячоў.

Кудзько

  • Думаю, што і маштабы, і глыбіня рэпрэсіяў будуць пашырацца, пакуль Лукашэнка ня будзе адчуваць сябе камфортна
  • Яны не адсачылі пратэставыя настроі перад жніўнем 2020 году. Цяпер яны баяцца не адсачыць нешта падобнае ў будучыні
  • Цяперашнюю сытуацыю варта параўноўваць не з СССР 1937 году і не з нацысцкім тэрорам на акупаваных тэрыторыях, а з больш раньнімі часамі, скажам, зь першымі гадамі пасьля прыходу нацыстаў да ўлады
  • Але крок за крокам цяперашнія заканадаўчыя навацыі могуць прывесьці і да 1937 году
  • Аргумэнтацыя ўладаў — апэляцыя да горшага, маўляў, паглядзіце, у Зымбабвэ яшчэ горш
Алена Кудзько
Алена Кудзько
  • Заходнія краіны зыходзяць з прынцыпу — мы не таргуемся з тымі, хто захоплівае закладнікаў. Але ў рэальнасьці сытуацыя больш складаная
  • У Беларусі становішча грамадзянскай супольнасьці пагаршаецца і бяз санкцыяў
  • Ня думаю, што ў выпадку лягчэйшых санкцыяў рэжым можа пагадзіцца на пэўнае зьмякчэньне сваёй палітыкі
  • Чым больш балючыя санкцыі, тым слабейшы рэжым у доўгатэрміновай пэрспэктыве, тым менш шанцаў у яго выжыць
  • Ня трэба думаць, што ўвядуць санкцыі — і Лукашэнка адразу здасца. Так ня будзе, і з гэтага пункту гледжаньня санкцыі неэфэктыўныя

Цыганкоў

  • У публіцыстыцы мы часам дарма ўжываем для характарыстыкі цяперашняй сытуацыі ў Беларусі паняцьці — генацыд, Галакост, 37 год
  • Тады гінулі сотні тысячаў чалавек, цяпер сытуацыя не такая
  • Падчас змаганьня з пратэстам, з народам рэжым зразумеў, што ранейшых законаў недастаткова
  • Мы думалі, што гэтая рэпрэсіўнасьць спыніцца ўвосень ці ўзімку, а яна працягваецца
  • Улада бачыць, што мэта не дасягнутая, што грамадзтва не супакоілася, супраціў працягваецца
  • Дзякаваць Богу, што ёсьць падвойныя стандарты — добра, што сьвет і самі беларусы ўспрымаюць сваю краіну як эўрапейскую
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Мяркуецца, што крытэрыі ацэнак падзеяў у Беларусі і ў Бірме ўсё ж павінны адрозьнівацца
  • Менск вуснамі Макея ў адказ на санкцыі пагражае ўзмацніць ціск на праэўрапейскіх, празаходніх беларусаў
  • Гэта спаборніцтва паміж Менскам і Захадам — хто першы міргне
  • Палітоляг Аркадзь Мошас казаў, што Захад саступіў у 2015 годзе, калі зьняў санкцыі без рэабілітацыі палітвязьняў
  • Вельмі шчыльнае збліжэньне з Расеяй некамфортнае для самога Лукашэнкі, яму трэба балянсаваньне, ён нездарма казаў на «Ўсебеларускім народным сходзе» пра паляпшэньне адносінаў з ЗША
  • У Захаду не застаецца іншых варыянтаў, акрамя санкцыяў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG