Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 траўня ў праекце «Артысты перамогі» выступіць Пётар Клюеў


Пётар Клюеў, архіўнае фота

У суботу 8 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка гурту «ЛСП» Пётар Клюеў.

Ён выканае свае лірычныя песьні, у тым ліку «Асьцярожна, лістапад», на верш Генадзя Бураўкіна.

Пачатак канцэрту а 20-й гадзіне.

Фэст «Артысты перамогі»​ ладзіць Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.

Гэта ўжо 14-ы канцэрт праекту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG