Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 200 чалавек пацярпелі ў сутыкненьнях пратэстоўцаў з паліцыяй ва ўсходнім Ерусаліме


Больш за 200 чалавек пацярпелі ў сутыкненьнях пратэстоўцаў палястынцаў з сіламі бясьпекі Ізраіля ва ўсходнім Ерусаліме ў ноч на 8 траўня. Сутычкі жыхароў арабскіх кварталаў з паліцыяй працягваюцца некалькі дзён запар і ўзмацняюцца з часам.

Нагодай стала намечанае на панядзелак пасяджэньне Вярхоўнага суду Ізраіля, які павінен прыняць рашэньне па справе аб высяленьні некалькіх палястынскіх сем’яў і перадачы іх нерухомасьці ізраільцянам.

Раней суд ніжэйшай інстанцыі пастанавіў, што нерухомасьць некалькіх палястынскіх семʼяў у арабскай раёне Шэйх-Джарах павінна быць вернутая габрэям, якія пражывалі там да 1948 году. У тым годзе ўсходняя частка Ерусаліму была занятая войскамі Трансіарданскага эмірату, габрэйскае насельніцтва было вымушана пакінуць гэтую частку гораду.

Палястынцы лічаць сваё права на нерухомасьць законным, паколькі атрымалі яе ад ярданскіх уладаў. Спробы рэстытуцыі яны называюць рэалізацыяй праграмы Ізраіля па замяшчэньню мясцовага насельніцтва габрэйскім.

ЗША і ААН заклікалі бакі да спакою. Кіраўнік Палястынскай аўтаноміі Махмуд Абас запатрабаваў склікаць з прычыны гэтай сытуацыі пасяджэньне Рады бясьпекі ААН.

Каб лякалізаваць беспарадкі, паліцыя прыняла рашэньне часова перакрыць доступ мусульман на Храмавую гару. Камандаваньне Арміі абароны Ізраіля і контрвыведніцкай службы «ШАБАК» запатрабавалі ад ураду зьнізіць узровень напружанасьці ў Ерусаліме, каб прадухіліць успышку гвалту ў іншых раёнах краіны і паласы Газы.

У панядзелак ва Ўсходнім Ерусаліме заплянаваная традыцыйная масавая дэманстрацыя ультракансэрватыўных ізраільцян. Яны маюць сьвяткаваць Дзень Ерусаліма. Сьвята абвешчаны ў гонар пераходу ўсходняй частцы горада пад кантроль Ізраіля па выніках шасьцідзённага вайны 1967 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG