Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З нагоды Дня Эўропы прэм’ер-міністры краін Балтыі заклікаюць будаваць агульную будучыню


Адзначаючы ў нядзелю Дзень Эўропы, прэм’ер-міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікаюць ствараць агульную будучыню.

«Мы заклікаем усіх, і асабліва народ Балтыйскіх краін, узяць актыўны ўдзел у пабудове агульнай будучыні. Краіны Балтыі праявілі натхняльны энтузіязм і рашучасьць у пераўтварэньні сваіх краін і пабудове квітнеючых дэмакратый», — сказана ў супольнай заяве прэм’ер-міністраў.

«Мы ўпэўненыя, што сёньня народы Эстоніі, Латвіі і Літвы могуць прадэманстраваць такую самую рашучасьць у пабудове моцнага Эўрапейскага Зьвязу, заснаванага на ідэалах свабоды, асабістай свабоды і салідарнасьці», — заявілі прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас, прэм’ер-міністар Латвіі Крыш’яніс Карыніс і прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце.

Віншуючы літоўскі народ, Шыманіце падкрэсьліла, што, хоць 71 год таму Літва была аддзеленая ад Эўропы, вера ў свабоду і ўпартая праца вызначылі, што сёньня мы ёсьць часткай Эўрапейскага Зьвязу.

«Выклікі і крызісы неаднаразова паказвалі, што крыніцай адзінства і сілы Эўропы застаецца яе салідарнасьць, таму нам неабходна абмеркаваць ня толькі тое, пра якую фінансавую і палітычную падтрымку мы можам дамовіцца для Літвы, але і пра тое, што мы самі даем Эўропе», — сказала прэм’ер-міністарка.

9 траўня 1950 году міністар замежных справаў Францыі Рабэр Шуман абвясьціў дэклярацыю, у якой выклаў плян, як дамагчыся, каб у Эўропе не было войнаў і каб яна пасьпяхова разьвівалася. Гэтая дэклярацыя і паслужыла стымулам да аб’яднаньня Эўропы. Дзень абвяшчэньня дэклярацыі адзначаецца як Дзень Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG