Суд Савецкага раёну Гомлі ў закрытым рэжыме разгледзіць скаргу Сяргея Ціханоўскага на рашэньне спагнаць павышаны падатак з часткі нібыта знойдзеных у яго за канапай 900 тысяч даляраў.
14 траўня ў Берасьці пачнецца разгляд крымінальнай справы аб «карагодзе». Гэта ўжо чацьвёртая «партыя» жыхароў гораду над Бугам, якія трапілі пад крымінальны перасьлед за карагод на праспэкце Машэрава.
Народны дэпутат Украіны Тарас Козак, супраць якога праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу праз абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе, знаходзіцца на лячэньні ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч, асуджаны трыбуналам у Гаазе да пажыцьцёвага зьняволеньня, будзе адбываць пакараньне ў турме на тэрыторыі Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведаміў 12 траўня брытанскі МЗС.
Журналісту і мэдыямэнэджэру Андрэю Аляксандраву яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрыманьня — да 12 чэрвеня, паведаміў агенцтву БелаПАН ягоны адвакат Антон Гашынскі.
Актывіста Зьмітра Дашкевіча 13 траўня вызвалілі з жодзінскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля 20 сутак арышту.
З заклікам асудзіць ракетныя абстрэлы з боку палестынцаў зьвярнуўся да беларускіх уладаў амбасадар Ізраілю ў Менску Алекс Гольдман-Шайман.
Шлях у NATO, вайсковая і іншая дапамога ад Літвы Ўкраіне, ці лічыць Пуціна забойцам і будучыня «Паўночнага патоку-2».
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне заяўляюць, што пакуль не плянуюць адмаўляцца ад ўзмоцненага рэжыму аховы супольнай зь Беларусьсю мяжы і адсочваюць усе ініцыятывы па нарошчваньні супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у вайсковай сфэры і сфэры бясьпекі.
Расея не зьбіраецца паглынаць так званыя «ДНР» і «ЛНР» — кантраляваныя прарасейскімі сэпаратыстамі тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Кнігу абмяркоўвалі 8 экспэртаў, трое зь якіх — міліцыянты, а яшчэ двое маюць дачыненьне да ідэалягічнага ўпраўленьня Менаблвыканкаму.
Прэзыдэнт валейбольнага саюзу Эстоніі і віцэ-старшыня Рыйгікогу (парлямэнту Эстоніі) Хана Пэўкур (Партыя рэформаў) ня зможа падтрымаць жаночую зборную сваёй краіны на спаборніцтвах у Менску. На лётнішчы высьветлілася, што Беларусь увяла для палітыка забарону на ўезд у краіну.
Старшыня Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ганна Каваленка заявіла пра існаваньне інфармацыйных пагрозаў для раёнаў рэгіёну, якія мяжуюць зь Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй.
Стары знаёмы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, сузаснавальнік дачнага каапэратыву «Возера» Мікалай Шамалаў быў першым уладальнікам «палаца Пуціна» пад Геленджыком і зарабіў продажы гэтай амаль дабудаванай рэзыдэнцыі толькі 4,9 млн рублёў.
Сваім зваротам Латушка адрэагаваў на публічную падтрымку Лукашэнкі апазыцыйным палітыкам з Малдовы.
Палітоляг і літаратуразнаўца ўжо месяц у СІЗА КДБ.
Прэзыдэнтка Грэцыі Катэрына Сакелярапулю прыняла Сьвятлану Ціханоўскую ў прэзыдэнцкім палацы ў Афінах і выказала падтрымку беларускаму народу.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам створанай ім самім Канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца зборам і аналізам прапановаў на ўнясеньне зьменаў у Асноўны закон.
Эўразьвяз лічыць, што Расея спрабуе «паступова паглынуць» часткі Ўсходняй Украіны.
У ноч на чацьвер і раніцай 13 траўня працягваліся ракетныя абстрэлы Ізраілю з сэктару Газа і ўдары ізраільскай авіяцыі па Газе
Даверчыя лісты ўручылі амбасадары Іраку, Нікарагуа, Расеі, Руанды, Саудаўскай Арабіі і Сьера-Леонэ.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура гатовы прыступіць да дыялёгу зь лідэрам апазыцыі Хуанам Гуайдо з удзелам нарвэскага ўраду і іншых пасярэднікаў.
Праваабаронца цэнтру «Вясна» Натальля Сацункевіч атрымала ў Празе ўзнагароду чэскай грамадзкай арганізацыі «Чалавек у нядолі» Homo Homini за чатырох зьняволеных паплечнікаў — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
Кар’ера камандуючага ўнутранымі войскамі зрабіла моцны скачок за апошні год, аднак працаваць дзеля гэтага Мікалай Карпянкоў пачаў яшчэ ў сярэдзіне 90-х.
Арсень Сівіцкі дае сваю вэрсію, чаму Лукашэнка прыняў дэкрэт на выпадак сваёй гвалтоўнай сьмерці, заяўляе, што праект стварэньня канфэдэратыўнай дзяржавы ўжо не разглядаецца Крамлём, і тлумачыць, як Масква будзе выкарыстоўваць заходнія санкцыі.
Тэрарысты ХАМАСа і «Ісламскага джыхада» ўсю ноч на сераду працягвалі інтэнсіўны абстрэл тэрыторыі Ізраілю. За апошнія суткі па Ізраілі выпушчана 850 ракет. У некаторых раёнах уведзена камэнданцкая гадзіна. Вось што расказваюць беларускі, якія жывуць у Ізраілі.
12 траўня ў абласным судзе ў Берасьці распачаўся крымінальны працэс над баранавіцкім актывістам, фігурантам так званай «справы Аўтуховіча» 60-гадовым Уладзімерам Гундарам.
Жанчыны ў белым адзеньні з кветкамі ў руках выйшлі да Камароўскага рынку. Роўна дзевяць месяцаў таму жанчыны ў белым упершыню масава выйшлі на пратэст супраць гвалту сілавікоў.
9 траўня Дому друку скасаваў дамову з рэдакцыяй у аднабаковым парадку. Газэта трапіла пад жорсткі прэсінг уладаў пасьля публікацыі інтэрвію зь Сьвятланай Ціханоўскай.
Украіна рыхтуе «адпаведныя дзеяньні» ў адказ на расейска-беларускія вучэньні «Захад-2021».
Больш за тысячу ракет былі запушчаны ў бок Ізраілю з сэктару Газа, пачынаючы з 10 траўня.
Даты пачатку працэсу пакуль не назвалі.
Разам на лаве падсудных 7 палітвязьняў: Максім Вінярскі, Дзьмітры Казлоў, Андрэй Войніч, Павал Севярынец, Павал Юхневіч, Яўген Афнагель, Ірына Шчасная.
Знаны беларускі адвакат Сяргей Зікрацкі, у якога ў сакавіку забралі ліцэнзію, зьехаў у Вільню і стаў прадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай.
Навошта дэпутат літоўскага парлямэнту вывучыў беларускую мову, як новае пакаленьне літоўскіх палітыкаў ставіцца да Беларусі, што думаюць пра яе будучыню і аб пэрспэктывах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай. Яны патрабуюць спыніць парушэньне права на абарону і прэзумпцыю невінаватасьці
У Ізраілі дзьве жанчыны сталага веку загінулі ў горадзе Ашкелон у выніку ракетных абстрэлаў з боку Паласы Газы
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў заклікаў не забываць пра Беларусь у выпадку магчымага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Украіны
Мацей Папоўскі, генэральны дырэктар дэпартамэнту палітыкі добрасуседзтва Эўракамісіі, прадставіў Сьвятлане Ціханоўскай праект Ўсеабдымнага пляну дапамогі ЭЗ для Беларусі
Адказны ў пытаньнях юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк тлумачыць небясьпекі і прававыя супярэчнасьці дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі аб наданьні Радзе бясьпекі паўнамоцтваў у выпадку яго гібелі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мяркуе, што Расея не наважыцца на поўнамаштабны наступ на Ўкраіну, разумеючы, што такім чынам можа быць разьвязаная новая ўсясьветная вайна.
Папярэдняе сьледзтва ў справе сябра Каардынацыйнай рады Максіма Знака закончанае.
Прыйшоў у палітыку ў 1999, калі меў 14 гадоў, прэвэнтыўна сядзеў на «сутках» у 2010, рыхтуецца да калёніі ў 2021 — актывіста Паўла Юхневіча будуць судзіць у Магілёве.
У Тбілісі гарадзкі суд 10 траўня зьмяніў меру стрыманьня лідэру «Адзінага нацыянальнага руху» Ніканору Мэліі з арышту на грашовы заклад. Эўразьвяз назваў гэтае рашэньне «важным крокам» для пераадоленьня палітычнага крызісу ў Грузіі.
Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць уладаў Беларусі будзе прыняты «у найбліжэйшыя тыдні», паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк са спасылкай на вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў міжнародных справах Жузэпа Бурэля.
Чэская грамадзкая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (People in Need) узнагародзіла прэміяй Homo Homini чатырох сябраў беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» — Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу.
Радыкальны палестынскі рух «Хамас» заявіў, што 10 траўня абстраляў Ізраіль ракетамі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда на сустрэчы з прэзыдэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам у Бухарэсьце 10 траўня заявіў, што Эўропа павінна быць гатовая да таго, каб абараняць Беларусь.
Загрузіць яшчэ