Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Зікрацкі стаў прадстаўніком Ціханоўскай у прававых пытаньнях


Сьвятлана Ціханоўская і Сяргей Зікрацкі

Знаны беларускі адвакат Сяргей Зікрацкі, у якога ў сакавіку забралі ліцэнзію, зьехаў у Вільню і стаў прадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай, паведаміў сайт палітыка.

Зікрацкі будзе адказваць за прававыя пытаньні ў Офісе Ціханоўскай, а таксама

  • аналізаваць беларускія законы,
  • распрацоўваць рэформу прававых мэханізмаў абароны правоў беларусаў,
  • каардынаваць працу ў пытаньнях унівэрсальнай юрысдыкцыі, Міжнароднай плятформы адказнасьці, пазоваў у іншых краінах супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму,
  • узаемадзейнічаць з праваабарончымі арганізацыямі.

«Перад намі стаіць задача абараняць правы беларусаў на міжнародным узроўні і падрыхтаваць канцэпцыю рэформы заканадаўства ў самых розных сфэрах, каб укараніць іх у новай Беларусі», — заявіў Зікрацкі.

Сяргей Зікрацкі, пакуль у яго не забралі ліцэнзію, абараняў

  • журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву, калі яе судзілі за стрым з «плошчы Пераменаў»,
  • Tut.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ,
  • супрацоўнікаў беларускага «Прэс-клюбу»,
  • юрыста штабу Віктара Бабарыкі Максіма Знака.

Пасьля пазбаўленьня ліцэнзіі ён з жонкай і дваімі дзецьмі зьехаў у Літву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG