Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-старшыню эстонскага парлямэнту не пусьцілі ў Беларусь


Прэзыдэнт валейбольнага саюзу Эстоніі і віцэ-старшыня Рыйгікогу (парлямэнту Эстоніі) Хана Пэўкур (Партыя рэформаў) ня зможа падтрымаць жаночую зборную сваёй краіны на спаборніцтвах у Менску. На лётнішчы высьветлілася, што Беларусь увяла для палітыка забарону на ўезд у краіну, паведамляе postimees.ee.

«Варта прызнаць, што жаданьне выправіцца ў Менск, каб пазаўзець за жаночую валейбольную зборную, згасла раней, чым яно магло зьявіцца, — напісаў Хана Пэўкур ў сацыяльных сетках. — А менавіта, на лётнішчы высьветлілася, што Беларусь увяла ў дачыненьні да мяне забарону на ўезд, пра што мяне не паінфармавалі, і таму я ня трапіў на самалёт».

«Скажу яшчэ, што спорт і палітыка не зьвязаныя паміж сабой. У выпадку Беларусі зьвязаныя, і яшчэ як», — адзначыў палітык, пажадаўшы эстонскім спартоўкам удачы.

Хана Пэўкур быў адным з тых дэпутатаў Рыйгікогу, якія ў жніўні летась падпісалі заяву ў падтрымку беларускай дэмакратыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG