У інтэрнэце абвясьцілі збор грошай на падтрымку сям’і Вітольда Ашурка і сабралі ўжо больш, чым зьбіраліся.
Партыя БНФ патрабуе праверкі ўмоваў утрыманьня ў папраўчай калёніі № 17 і расьследаваньня абставінаў сьмерці палітзьняволенага, сябры сойму партыі Вітольда Ашурка, гаворыцца ў заяве арганізацыі ад 22 траўня.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала глыбокае спачуваньне сямʼі і родным палітвязьня Вітольда Ашурка.
Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў вінаватым Азэрбайджан у катаваньнях і спробе забіць блогера Аляксандра Лапшына, якога выдалі зь Беларусі.
Палітвязень Вітольд Ашурак памёр 21 траўня ў шклоўскай калёніі.
Здаецца, місія невыканальная.
Беларускага актывіста Пятра Маркелава, які некалькі меясяцаў жыве ва Ўкраіне, затрымалі пры спробе правесьці пэрформанс каля беларускай амбасады. Ён зьбіраўся перакінуць праз агароджу некалькі мяхоў гною.
«Няхай добрыя ўспаміны дапамагаюць вам вытрываць у гэты цяжкі час».
Там пройдзе суд над ім, а таксама Статкевічам, Лосікам, Цыгановічам, Сакавым і Паповым. Дата суду яшчэ невядомая
Вязьні, якія сядзяць «за палітыку», пішуць натхняльныя рэчы з турмы, каб падтрымаць тых, хто на волі. Свабода працягвае публікаваць фрагмэнты іхных лістоў.
Сузаснавальнік sports.ru Дзьмітры Навоша актыўна выступае ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця, паведамляе «Наша Ніва».
Праз трое сутак з моманту затрыманьня супрацоўнікаў Tut.by некаторым сваякам паведамілі, што яны знаходзяцца ў статусе падазраваных і будуць утрымлівацца пад вартай.
Зь лета мінулага году ў Беларусі працягваецца «небывалы шквал рэпрэсій супраць журналістаў», заявіў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падчас онлайн-брыфінгу 21 траўня.
26-гадовую Тацяну Нямкевіч арыштавалі на 15 сутак рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску. Адміністрацыйны пратакол разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прынялі супольную заяву, у якой прызналі Яраслава Бурака і Дзьмітрыя Харса палітычнымі вязьнямі.
Праграмная дырэктарка Creative Politics Hub, арт-дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатру Натальля Каляда выступіла сьведкай падчас папярэдняга разгляду дакумэнтаў і сьведчаньняў, каб распачаць у Міжнародным Крымінальным судзе крымінальны перасьлед па фактах злачынстваў кіраўніцтва Беларусі.
Пасьля допыту ў ДФР удава заснавальніка парталу tut.by Юрыя Зісера культуроляг Юлія Чарняўская зьмешчаная пад хатні арышт. Якія ўмовы чакаюць жанчыну пад гэтай мерай стрыманьня?
Сілавікі ўварваліся ў студыю тэлеканалу «Белсат», дзе здымаецца праграма Белсату «Кожны з нас».
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка накіраваў ліст дзяржсакратару Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Мігелю Бэргеру з просьбай выказаць рэакцыю на заяву намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Карпянкова.
Сёньня мінае трое сутак, на якія былі затрыманыя супрацоўнікі Tut.by 18 траўня.
Польскія ўлады запатрабавалі тлумачэньняў з нагоды словаў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа.
Паводле міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова, праваахоўнікі робяць усё, каб прыцягнуць пратэстоўцаў да адказнасьці.
Жанчына садзіла агароды, а асудзілі яе на «суткі» за ўдзел у прагулцы жанчын.
Кірыла Валошын, сузаснавальнік парталу Tut.by, адзначыў, што на дзень 21 траўня ў справе Tut.by затрымалі 15 чалавек, ня ўсе зь якіх зьвязаныя наўпрост з парталам. Ён паведаміў, што пакуль не ўдаецца аднавіць працу парталу ў выглядзе люстэрка, пад іншым адрасам.
Нягледзячы на тэхнічныя высілкі, не ўдаецца аднавіць працу інфармацыйнага рэсурсу Tut.by ў выглядзе люстэрка пад іншым адрасам.
Аляксандра Слуцкая, дачка затрыманай заснавальніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай, расказала, што фігуранты справы «Прэс-клюбу» проста сядзяць за кратамі, зь імі не адбываецца ніякіх сьледчых дзеяньняў.
Прадстаўнік Даніі ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Рэнэ Дынэсэн зачытаў заяву ад імя 37 дзяржаваў.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што выбарчае заканадаўства належыць мадэрнізаваць, але гэта зробяць пасьля зьмены Канстытуцыі.
Сярод людзей, якіх затрымалі ў сувязі з пратэстамі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць тыя, хто мае цяжкія захворваньні, групу інваліднасьці. Расказваем, хто гэта.
Ператрус пачаўся раніцай 20 траўня і працягваўся пяць гадзін. Ён быў зьвязаны са справай Мікалая Аўтуховіча.
Адар’я Гуштын зьяўляецца сьведкай у крымінальнай справе, заведзенай на топ-мэнэджараў кампаніі.
Набыло моц замірэньне паміж Ізраілем і ХАМАСам у сэктары Газа і Ізраілі, спыніўшы 11 дзён гвалту і ўзаемных абстрэлаў з боку ізраільскай арміі і радыкальных ісламісцкіх груповак.
Гэтаму прысьвечана дасьледаваньне, праведзенае праграмай «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода і телеканалам «Белсат».
Былога наваполацкага міліцыянта Ягора Емяльянава затрымалі каля 18-й гадзіны 20 траўня.
Адпаведны ўказ набыў моц 20 траўня.
Кабінэт міністраў Ізраіля ўхваліў спыненьне агню ў сэктары Газа. Пра гэта паведамляюць ізраільскія СМІ.
Як паведаміў тэлеграм-канал Tut.by, «у Юліі Чарняўскай усё ў парадку, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітаньне. Яна знаходзіцца дома пад хатнім арыштам. Паведамляецца, што да яе ставяцца паважліва і карэктна. Адвакат Юліі — пад падпіскай аб неразгалошваньні».
Расейскі палітык і блогер Максім Кац павіншаваў палітвязьня Ігара Лосіка з днём нараджэньня. Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.
Студэнтку Вольгу Вайтовіч аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў) за тое, што прыйшла 14 траўня на працэс па справе студэнтаў.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой назвалі імёны васьмі чалавек, прызнаных палітычнымі вязьнямі.
Шосты дзень у Доме правасудзьдзя засядае суд па «справе студэнтаў» — 10 студэнтаў, адной выкладчыцы і адной выпускніцы менскіх ВНУ, якіх вінавацяць у арганізацыі акцый пратэсту студэнтаў восеньню мінулага году.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляе, што ня ўмешваецца ў дзейнасьць праваахоўных і судовых органаў, якія займаюцца расьсьледаваньнем і разглядам справы пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заклікалі ўлады паведаміць сваякам і грамадзкасьці, дзе цяпер Юлія Чарняўская, і пусьціць да яе адваката.
Вярхоўная рада Ўкраіны падтрымала прапанову ўраду аб прызначэньні міністрам інфраструктуры Аляксандра Кубракова, які перад гэтым ачольваў дзяржаўнае агенцтва «Укравтодор».
Палітыкі, якія вымушана пакінулі Беларусь, заклікалі грамадзян апранацца ў адзеньне белага колеру, які сымбалізуе чысьціню ад дыктатуры і гвалту.
Расейскія наёмнікі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы гвалцілі і забівалі цывільнае насельніцтва, якое мусілі абараняць. У некаторых выпадках яны маглі ўступаць для гэтага ў змовы з паўстанцамі, супраць якіх фармальна ваююць. Сьведчаньні публікуе VICE World News.
Загрузіць яшчэ