Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ восем зьняволеных прызналі палітвязьнямі


Палітвязень Аляксандар Сячко
Палітвязень Аляксандар Сячко

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой назвалі імёны васьмі чалавек, прызнаных палітычнымі вязьнямі.

Прозьвішчы падае сайт Беларускага ПЭН-цэнтру.

Гэта Вадзім Сычык, Дзьмітрый Янкоўскі, Уладзімер Жыхар, Віктар Пархімчык, Дзьмітрый Новік, Яўген Дамарацкі, Дзяніс Давыдулін, Аляксандар Сячко.

Праваабаронцы канстатуюць непрапарцыйна жорсткія дзеяньні міліцыі пры іх затрыманьнях, а таксама парушэньні прынцыпаў справядлівага судовага разбору, неадэкватныя правапарушэньням прысуды ды іншыя фактары, якія сьведчаць, што перасьлед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі.

«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных заняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненьні да іх мераў і судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівы судовы разбор і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызваленьня іх з-пад варты з прымяненьнем іншых мер, якія забясьпечваюць яўку ў суд», — заяўляюць праваабаронцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG