Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зьвярнуліся ў пракуратуру, КДБ і МУС з нагоды зьнікненьня Юліі Чарняўскай


Юлія Чарняўская, фота Reform.by
Юлія Чарняўская, фота Reform.by

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заклікалі ўлады паведаміць сваякам і грамадзкасьці, дзе цяпер Юлія Чарняўская, і пусьціць да яе адваката.

Заяву накіравалі кіраўнікам Генпракуратуры, КДБ і МУС.

Сувязь зь Юліяй Чарняўскай зьнікла раніцай 18 траўня, калі пачалася аблава на Tut.by і зьвязаных зь ім людзей. Юлія Чарняўская — удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, які памёр летась 17 траўня.

Пазьней стала вядома, што Чарняўская была пад канвоем міліцыянтаў у шпіталі, перанесла гіпэртанічны крыз.

Дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія паведаміла, што яе маці — інвалід, апошнія 10 гадоў пакутуе на моцныя болі ў хрыбетніку і нагах, мае сур’ёзныя праблемы з сэрцам.

Яўгенія Чарняўская сьцьвярджае, што маці ня мае ніякай інфармацыі пра дзейнасьць Tut.by, яна не акцыянэрка Tut.by, ня ведае ніякіх унутраных працэсаў.

Яна паведаміла, што «апошнія месяцы быў ціск на акцыянэраў парталу і нашу сямʼю з мэтай атрыманьня кантролю над дзейнасьцю Tut.by — дзіўныя паведамленьні з розных каналаў сувязі мне і маім калегам».

З заявай выступілі

  • Беларускі ПЭН-цэнтар,
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend,
  • Ініцыятыва FORB,
  • РГА «Прававая ініцыятыва»,
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG