Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ: трэці дзень невядома, дзе яна знаходзіцца


Юлія Чарняўская на Ночы расстраляных паэтаў у Курапатах, архіўнае фота
Юлія Чарняўская на Ночы расстраляных паэтаў у Курапатах, архіўнае фота

Ад 18 траўня невядома, дзе знаходзіцца Юлія Чарняўская — прафэсар, культуроляг і ўдава Юрыя Зісера, заснавальніка Tut.by.

Яе маці Аляксандра Чарняўская падала заяву ў КДБ: просіць паведаміць, ці затрымалі яе дачку.

Паводле закону, у выпадку затрыманьня чалавека ягоных блізкіх мусяць праінфармаваць цягам 12 гадзін, паведамляе Tut.by. Паралельна Аляксандра Чарняўская просіць ініцыяваць вышук Юліі як зьніклай, у выпадку, калі яна не затрыманая.

Сваякі плянуюць таксама падаць заяву ў міліцыю, каб там зрабілі захады для вышуку, паколькі ёсьць падставы меркаваць, што чалавек прапаў.

Адвакатка Юліі Чарняўскай накіравала апавяшчэньне ва ўсе сьледчыя органы аб неабходнасьці забясьпечыць магчымасьць зносінаў з падабароннай.

Юлія Чарняўская перастала выходзіць на сувязь з блізкімі раніцай 18 траўня, у дзень ператрусаў у офісе Tut.by і затрыманьня топ-мэнэджараў і супрацоўнікаў кампаніі.

У той жа дзень яе бачылі ў кардыялягічным аддзяленьні 1-й лякарні ў Менску. Яна перанесла гіпэртанічны крыз, мэдыкі аказалі ёй дапамогу. Увесь гэты час побач знаходзіўся апэратыўнік. Пазьней у прыёмным пакоі адказалі, што Юлію Чарняўскую адпусцілі дадому, аднак туды яна не вярнулася.

Яе дачка Яўгенія не выключала, што маці знаходзіцца ў СІЗА КДБ, але адвакату адмовіліся даць хоць якую інфармацыю.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG