Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле зьвестак БАЖ, зь лета 2020 году журналістаў у Беларусі затрымлівалі больш за 550 разоў


Затрыманьне карэспандэнткі Свабоды Аляксандры Дынько на пікеце ў Менску 19 чэрвеня.

Зь лета мінулага году ў Беларусі працягваецца «небывалы шквал рэпрэсій супраць журналістаў», заявіў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падчас онлайн-брыфінгу 21 траўня.

«За гэты пэрыяд мы налічылі больш за 550 фактаў затрыманьняў нашых калегаў, больш за 80 нашых калегаў за пэрыяд зь лета зьведалі гвалт у той ці іншай форме з боку праваахоўных органаў — людзі ці былі зьбітыя, ці атрымалі раненьні гумовымі кулямі», — сказаў Гарэцкі.

Паводле зьвестак БАЖ, у зьняволеньні ў сувязі з крымінальнымі або адміністрацыйнымі справамі цяпер знаходзяцца 27 прадстаўнікоў мэдыясфэры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG