Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маці ўзялі ў закладніцы». Сям’я пра арышт Тацяны Міхайлавай. ВІДЭА

Тацяна Міхайлава
Тацяна Міхайлава

Жанчына садзіла агароды, а асудзілі яе на «суткі» за ўдзел у прагулцы жанчын.

56-гадовая Тацяна Міхайлава была затрыманая ва ўласным доме ўвечары 13 траўня. Супрацоўнікі Савецкага РУУС шукалі яе дачку Юлю Міхайлаву, якой у той дзень не было дома.

У выніку ў пастарунак завезьлі саму Тацяну і абвінавацілі ва ўдзеле ў прагулцы з кветкамі. Яе муж сьцьвярджае, што ў гэты час жанчына садзіла агароды дома. Гэта пацьвярджае і білінг тэлефоннага нумару. Нягледзячы на гэта, судзьдзя Сяргей Шаціла прысудзіў Тацяне Міхайлавай 15 сутак арышту. Жанчына пакутуе на фіброз лёгкіх, ёй неабходны інгалятар, які ў турму на Акрэсьціна не бяруць.

Тацяна — маці Юліі Міхайлавай, якую ў красавіку затрымалі і асудзілі на 25 сутак арышту за шпацыр зь бел-чырвона-белым парасонам на праспэкце Пераможцаў. Тацяну тады таксама асудзілі на 5 сутак за «непадпарадкаваньне» паводле арт. 24.3 КаАП.

XS
SM
MD
LG