Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслава Бурака і Дзьмітрыя Харса прызналі палітычнымі вязьнямі. Цяпер іх у Беларусі 406


Беларускія праваабарончыя арганізацыі прынялі супольную заяву, у якой прызналі Яраслава Бурака і Дзьмітрыя Харса палітычнымі вязьнямі.

Як паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтар, у судзе Берасьцейскага раёну вынесены прысуд, якім Яраслаў Бурак асуджаны на 3 месяцы арышту, Дзьмітрый Харс — на 1 месяц арышту.

Падставай для затрыманьня і прыцягненьня іх да адказнасьці стала нанясеньне надпісаў «3%», «Уходи», «Жыве Беларусь!» на пастамэнце помніка Леніну ў пасёлку Дамачава (Берасьцейскі раён).

Рабіць такія надпісы — не праява хуліганства, адзначаюць праваабаронцы.

Як заўважаюць праваабаронцы, зьмест надпісаў, месца, дзе яны былі зроблены — пастамэнт помніка Леніну (дзеяча, чыя роля ў гісторыі неадназначная і выклікае справядлівыя нараканьні), які не ўяўляў гістарычнай ці культурнай каштоўнасьці і які не зьяўляецца сакральным і шанаваным, у кантэксьце грамадзка-палітычных падзеяў і публічных грамадзкіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне зь лета 2020 году, сьведчаць аб тым, што матывам іх нанясеньня было выказваньне меркаваньня на грамадзка значныя тэмы.

«Мы лічым, што дадзеная форма выказваньня меркаваньня патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і ня мае нічога агульнага з прад’яўленымі ім абвінавачаньнямі», — адзначаюць праваабаронцы.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць пазбаўленьне волі Яраслава Бурака і Дзьмітрыя Харса палітычна матываваным, а саміх асуджаных — палітычнымі зьняволенымі, патрабуюць іх неадкладна вызваліць, як і вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць рэпрэсіі ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG