Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: Пуцін і Лукашэнка будуць у пастаянным асабістым кантакце


Архіўнае фота
Архіўнае фота

«Шэраг актуальных пытаньняў двухбаковага парадку дня» закрануць у тэлефоннай размове Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў БелАПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля.

«Пацьверджаны узаемны настрой на пасьлядоўнае ўмацаваньне расейска-беларускіх адносін партнэрства і саюзьніцтва», — адзначаецца ў рэлізе. Бакі «абмяняліся цёплымі віншаваньнямі з нагоды 76-й гадавіны перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, падкрэсьлілі, што ў нашых краінах сьвята шануюць памяць герояў, якія доблесна ваявалі на фронце і самааддана працавалі ў тыле».

«Лідэры будуць знаходзіцца ў пастаянным асабістым кантакце», — сказана ў паведамленьні прэс-службы Крамля.

Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі «Пул першага» піша, што суразмоўцы «абмеркавалі сытуацыю ў зоне адказнасьці АДКБ», «закранулі сытуацыю ва Ўкраіне, а таксама імкненьне Ўкраіны ў NATO», «абмяняліся думкамі па ўнутранай сытуацыі ў Беларусі і Расеі», «дамовіліся ў найбліжэйшым часе сустрэцца і абмеркаваць усе праблемныя пытаньні асабіста».

Папярэдняя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбылася 22 красавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG