Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Вынікі гэтай сустрэчы аналізуюць экспэрты Свабоды.

Ці пагадзіўся Лукашэнка падпісаць інтэграцыйныя мапы? Што азначаюць заявы Лукашэнкі і Пуціна аб Данбасе ў сьвятле адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны? Ці прыйдуць расейскія войскі ў Беларусь? Да якіх наступстваў у двухбаковых адносінах прывялі спробы «вайсковага перавароту» і «забойства Лукашэнкі»?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць вядучы Youtube-каналу «Такая работа» Цімур Алеўскі і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Алеўскі

  • У Белы дом прыйшоў палітык старога гатунку, зразумелы Крамлю, гэта не Абама і не Трамп.
  • Байдэн сваё сьвядомае жыцьцё пражыў у гады «халоднай вайны».
  • На расейскія дзеяньні вакол Украіны Байдэн адказаў: «Вы хочаце вайны — мы гатовыя ваяваць».
  • І ў Крамлі гэта зразумелі і прынялі.
  • Пуцін самаўхіліўся ад вырашэньня пытаньня Данбасу.
  • Напэўна, днямі Крамлю сказалі, што Ўкраіну бяруць у NATO.
  • Усе разышліся і вайны ня будзе.
  • Запрасіць Зяленскага ў Маскву — гэта не дэманстрацыя сілы, гэта прызнаньне роўнасьці, Парашэнку ў Маскву не запрашалі.
  • Магчыма, Лукашэнка з Пуціным дамовіўся аб разьмяшчэньні ў Беларусі вялікага расейскага вайсковага кантынгенту.
Цімур Алеўскі
Цімур Алеўскі
  • Пра што дакладна яны не дамовіліся — гэта пра стварэньне паўнавартаснай саюзнай дзяржавы.
  • Хада перамоваў сьведчыць пра тое, што ў Беларусі адбудзецца трансфармацыя ў парлямэнцкую рэспубліку з моцнымі прарасейскімі партыямі і ўмоўнай праэўрапейскай партыяй, напрыклад Ганны Канапацкай.
  • Мне здаецца, што анансаваны Лукашэнка лёсавызначальны дэкрэт — ён менавіта пра такую палітычную сыстэму.
  • Сыстэма Лукашэнкі надзвычай простая, гэта мэталічны шар, за які нельга зачапіцца. Масква хацела б, каб канфігурацыя стала больш складанай і ў ёй узьніклі нейкія зачэпкі.
  • У Расеі зьнікае імпэт далучыць Беларусь да сябе.
  • Гэта вялікія выдаткі, у тым ліку на міжнароднай арэне.
  • У выпадку далучэньня Беларусі да РФ да людзей, якія ладзілі па ўсёй Расеі маніфэстацыі ў падтрымку Навальнага, дадасца вялікая колькасьць беларусаў.
  • Навошта гэта Пуціну — каб да 25 тысяч у Маскве далучыліся 2 мільёны ў Менску?
  • Крамлю не патрэбен ні гэты народ, які іх ня любіць, ні Лукашэнка, за сыстэму якога ніяк не атрымліваецца зачапіцца.

Цыганкоў

  • Пасьля сустрэчы ніякай інфармацыі па выніках не было, напэўна, Лукашэнка потым раскажа сваю вэрсію перамоваў.
  • Гледзячы па ўсім, ніякіх апакаліптычных вынікаў сустрэчы не было.
  • Гэта 5-я сустрэча за апошнія 15 месяцаў.
  • Гэта беларуская традыцыя — рабіць апакаліптычныя прагнозы напярэдадні такіх сустрэчаў.
  • Апошнім часам усплыла тэма інтэграцыйных «мапаў».
  • Лукашэнка ў Маскве казаў, што 2-3 «дарожныя мапы» яшчэ ня ўзгоднены, дык прыкладна тое самае ён казаў у 2019 годзе, у разгар перамоваў пра інтэграцыю.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Зь лімона пад назвай «спроба перавароту і замах на забойства Лукашэнкі» увесь ідэалягічны ліманад ужо выціснулі.
  • Абвінавачаньні Захаду, ЗША ў замаху на Лукашэнку — практычная рэалізацыя прымаўкі, якую прыводзіў Пуцін: «Кто как обзывается, тот так и называется».
  • «Байдэн назваў мяне забойцам, ды сам ён забойца, хацеў забіць кіраўніка сувэрэннай краіны».
  • Гэтая «змова» падобная на «справу вагнэраўцаў», за «спробу перавароту» вагнэраўцаў ветліва адпусьцілі ў Расею.
  • Лукашэнка лічыць, што яму лепш рабіць ідэалягічныя саступкі Расеі, а не рэальныя.
  • «Лепш падтрымаю пазыцыю Пуціна па Ўкраіне, чым пагаджуся на канкрэтныя крокі па інтэграцыі».

Афіцыйны ТГ-канал Аляксандра Лукашэнкі «Пул первого» паведаміў, што перамовы цягнуліся 3 гадзіны 55 хвілін.

Пуцін заявіў, што абодва бакі працягваюць працаваць над удасканаленьнем нарматыўнай базы па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка, паводле БЕЛТА, зноў сказаў, што ўзгоднена 26 ці 27 дарожных мапаў: «Наогул, мы рухаемся сурʼёзна па саюзных праграмах. Памятаеце, з мапаў пачыналі. Вельмі сурʼёзныя праграмы. Напэўна, 26 ці 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўраду. Няшмат засталося. Тры вельмі сурʼёзныя праграмы эканамічнага характару. У тым ліку і падаткаабкладаньне».

Афіцыйных заяваў па выніках сустрэчы зроблена не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG