Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца МЗС РФ выказалася пра «спробу дзяржперавароту» і «канстытуцыйную рэформу» ў Беларусі


Марыя Захарава
Марыя Захарава

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што падрыхтоўка дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, хутчэй за ўсё, не магла праходзіць бязь ведама амэрыканскіх спэцслужбаў.

Як паведамляе ТАСС, Захарава мела на ўвазе «спыненьне спробы плянаваньня дзяржаўнага перавароту ў рэспубліцы палітолягам Аляксандрам Фядутам і юрыстам Юрыем Зянковічам у выніку супольнай апэрацыі ФСБ і КДБ».

Пасланьне Пуціна, «змова» і «забойства Лукашэнкі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:23:09 0:00
Наўпроставы лінк

«Расьсьледаваньне вядзецца па лініі ФСБ Расеі, таму ня ў нашай кампэтэнцыі казаць пра якія-небудзь дадатковыя дэталі, падрабязнасьці, тым больш апярэджваць гэтае расьсьледаваньне, рабіць высновы аб дачыненьні да плянаванага, па сутнасьці, акту дзяржаўнага тэрарызму ўладаў ЗША. Гэта, безумоўна, будзе прадметам расьсьледаваньня. Хоць, вядома, цяжка сабе ўявіць, каб акцыі гэткага маштабу арганізоўваліся бязь ведама амэрыканскіх спэцслужбаў, тым больш мы ведаем, як фігурантаў гэтай справы кансультавалі ў заходніх сталіцах», — цытуе агенцтва ТАСС Захараву.

Захарава таксама дадала, што затрыманыя Фядута і Зянковіч знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, супраць іх распачатая крымінальная справа. Паводле яе, гэтую сытуацыю вычарпальна пракамэнтаваў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін у пасланьні Фэдэральнаму сходу, асудзіўшы такія дзеяньні.

«Мы ўважліва сочым за распачатай канстытуцыйнай рэформай і мадэрнізацыяй палітычнага ладу ў рэспубліцы. Мяркуем, што шырокі грамадзкі дыялёг зьяўляецца адзіным шляхам дасягненьня агульнанацыянальнай згоды, і перакананыя, што толькі беларускі народ і яго законныя прадстаўнікі, а не самазваныя, як яны сябе называюць, лідэры дэмакратычных сіл і іх заходнія куратары мае права вырашаць лёс сваёй радзімы», — заявіла Захарава.

Прыкметна, што як у выступе Захаравай, гэтай і ў паведамленьні ТАСС у адносінах да Беларусі ўжываецца ня слова «краіна», а «рэспубліка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG