Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і іншыя дэмакратычныя лідэры заклікалі чыноўнікаў пакінуць Лукашэнку


Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка
Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка

Святлана Ціханоўская, Павал Латушка, Вераніка Цапкала і Валер Кавалеўскі зьвярнуліся з заклікам «да прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, і да тых, хто працягвае падтрымліваць рэжым».

«Не засталося ніякіх сумневаў, што Лукашэнка стаў беспаваротна таксычны для міжнароднай супольнасьці. Тое, што народ Беларусі столькі месяцаў спрабаваў паказаць, нарэшце стала відавочна ва ўсім сьвеце», — пішуць яны. — Але цяпер ён стаў пагрозай і для тых, хто ўвесь гэты час быў побач зь ім. Яго неабдуманыя дзеяньні кожны дзень пагаршаюць становішча ўсіх, хто хоць неяк зьвязаны з уладай у Беларусі: мы гаворым пра чыноўнікаў усіх узроўняў, бізнэсоўцаў і іншых».

«Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сілаў, на вас цяпер глядзіць уся краіна. У вашых сілах ня толькі своечасова сысьці, але і аднавіць закон у краіне», — заклікаюць дэмакратычныя лідэры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG