Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста, які зьняў відэа з удзельнікамі праўладнага мітынгу ва Ўруччы, асудзілі трэці раз запар


Агулам яму прысудзілі ўжо 45 сутак

31-гадовага Цярэнція Марыніча затрымалі яшчэ 27 красавіка. Тады яго асудзілі на 15 сутак за хуліганства, 10 траўня дадалі яшчэ 15 сутак за «прапаганду нацысцкай сымболікі», але на волю ён ня выйшаў і па сканчэньні двух тэрмінаў, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».

Цяпер яго зноў судзілі за дробнае хуліганства. Паводле пратаколу, 27 траўня каля Першамайскага РУУСа «хапаў за рукі мінакоў і нецэнзурна лаяўся».

На судзе Цярэнці сьцьвярджаў, што ў час «правапарушэньня» быў у ізалятары на Акрэсьціна, адкуль яго яшчэ ня выпусьцілі пасьля папярэдняга арышту.

Паводле міліцыянта Каваленкі, Марыніча ў гэты час даставілі з Акрэсьціна ў РУУС для гутаркі, але там ён пачаў хуліганіць. Відэакамэры ў РУУСе ў гэты час не працавалі.

Судзьдзя Максім Трусевіч пастанавіў арыштаваць Цярэнція Марыніча на чарговыя 15 сутак. Агулам Цярэнці будзе за кратамі 45 сутак запар.

А пачалося ўсё таго, што 25 красавіка Марыніч быў на праўладным мітынгу ва Ўруччы і запісаў там відэа сваёй размовы з удзельнікамі акцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG