Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзяржаўнай думе Расеі хочуць пазбавіць выбарчага права прыхільнікаў Навальнага


Будынак Дзяржаўнай думы РФ у Маскве
Будынак Дзяржаўнай думы РФ у Маскве

У аўторак на разгляд дэпутатаў Дзяржаўнай думы вынесены законапраект, які забараняе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах тым, хто «мае дачыненьне да дзейнасьці грамадзкага або рэлігійнага аб’яднаньня, а таксама іншай арганізацыі, прызнаных судом экстрэмісцкімі або тэрарыстычнымі».

У дакумэнце пазначана, што забарона будзе пашырацца амаль на ўсіх удзельнікаў такой арганізацыі — ад заснавальнікаў да шараговых супрацоўнікаў, якія адпаведна працавалі ў ёй за тры або адзін год да таго, як суд вырашыў забараніць або ліквідаваць аб’яднаньне.

Згодна з законапраектам, кіраўнікі такіх арганізацый ня змогуць выбірацца дэпутатамі цягам пяці гадоў, а супрацоўнікі — цягам трох гадоў пасьля таго, як уступіла ў сілу рашэньне суду аб забароне або ліквідацыі арганізацыі.

Дэпутаты прапанавалі пашырыць забарону і на «іншых асоб, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці такіх арганізацый». Тым, хто даваў грашовыя сродкі, маёмасную, кансультацыйную або іншую дапамогу арганізацыі за год да яе забароны, будзе забаронена балятавацца на працягу трох гадоў.

Леанід Волкаў, паплечнік Аляксея Навальнага, лічыць, што законапраект распрацаваны спэцыяльна супраць каманды апазыцыянэра і тых, хто яе падтрымлівае. Паводле яго ацэнкі, забарона можа закрануць больш за 200 тысяч чалавек, якія рабілі ахвяраваньні камандзе Навальнага.

«Ахвяраваў нам хоць бы капейку на працягу апошняга году, працаваў каардынатарам штабу Навальнага на працягу апошніх трох гадоў — табе нельга балятавацца ў Дзярждуму. Гэта адкрытае абмежаваньне правоў сотняў тысяч людзей, сапраўдны фашызм», — так ацаніў законапраект Леанід Волкаў.

  • Пракуратура запатрабавала прызнаць фонды і штабы прыхільнікаў Навальнага экстрэмісцкімі 16 красавіка — калі апазыцыянэр трымаў у калёніі галадоўку, а яго прыхільнікі рыхтавалі вялікі мітынг у яго абарону. Паводле сьцьвярджэньняў ведамства, паплечнікі Навальнага хочуць «стварыць умовы для зьмены асноваў канстытуцыйнага ладу, у тым ліку з выкарыстаньнем сцэнару «каляровай рэвалюцыі». Суд пачаў папярэдні разгляд справы аб унясеньні ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацый ужо ўнесенага ў пералік замежных агентаў Фонду барацьбы з карупцыяй.
  • 26 красавіка пракуратура Масквы прыпыніла дзейнасьць штабоў Навальнага да рашэньня суду паводле пазову аб прызнаньні іх экстрэмісцкімі. Пасьля чаго штабы зачыніліся.
  • 30 красавіка Фэдэральная служба фінансавага маніторынгу (Росфинмониторинг) унесла грамадзкую арганізацыю «Штабы Навальнага» ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў. Юрыдычна такой арганізацыі не існуе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG