Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба фінансавага маніторынгу РФ унесла штабы Навальнага ў пералік экстрэмістаў

Штаб Навальнага ў Іркуцку
Штаб Навальнага ў Іркуцку

Фэдэральная служба фінансавага маніторынгу («Росфинмониторинг») унесла штабы Навальнага ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў

Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце службы ў абноўленым 27 красавіка «Пераліку арганізацый і фізычных асобаў, пра якіх маюцца зьвесткі аб дачыненьні да экстрэмісцкай дзейнасьці і тэрарызму».

Пракуратура запатрабавала прызнаць арганізацыі Навальнага экстрэмісцкімі 16 красавіка, калі апазыцыянэр трымаў у калёніі галадоўку, а яго прыхільнікі рыхтавалі вялікі мітынг у яго абарону. Як сьцьвярджае ведамства, паплечнікі Навальнага хочуць стварыць умовы для зьмены асноваў канстытуцыйнага ладу, у тым ліку з выкарыстаньнем сцэнару «каляровай рэвалюцыі».

26 красавіка пракуратура Масквы паведаміла, што прыпыніла дзейнасьць штабоў Навального да рашэньня суду па пазову аб прызнаньні іх экстрэмісцкімі, паколькі «лідэры і ўдзельнікі фондаў і штабаў Навальнага працягваюць супрацьпраўную дзейнасьць, у прыватнасьці праводзяць незаконныя масавыя публічныя акцыі». Маюцца на ўвазе акцыі пратэсту 21 красавіка.

Пракуратура прыстрашыла штрафамі тых, хто будзе працягваць удзельнічаць у дзейнасьці штабоў.

29 красавіка паплечнік Аляксея Навальнага Леанід Волкаў паведаміў пра закрыцьцё сеткі рэгіянальных штабоў палітыка. Паводле яго, захаваньне працы сеткі штабоў у цяперашнім выглядзе немагчымае, бо яно неадкладна будзе падведзенае пад артыкул аб экстрэмізьме і пацягне за сабой крымінальныя тэрміны для тых, хто працуе ў штабах, хто супрацоўнічае зь імі, хто ім дапамагае.

Штабы Навальнага адкрыліся ў дзясятках рэгіёнаў Расеі ў 2017 годзе, калі апазыцыянэр вёў перадвыбарчую кампанію. У многіх рэгіёнах яны працягвалі працу і пасьля выбараў 2018 году.

XS
SM
MD
LG