Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Расеі ў падтрымку Навальнага. Жывая трансьляцыя


Мітынг у падтрымку Навальнага ў Навасібірску, 21 красавіка 2021
Мітынг у падтрымку Навальнага ў Навасібірску, 21 красавіка 2021

Паплечнікі Аляксея Навальнага 21 красавіка на цэнтральных плошчах і вуліцах расейскіх гарадоў праводзяць мітынгі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка, якога цяпер утрымліваюць у папраўчай калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці.

З 31 сакавіка Навальны трымае галадоўку з патрабаваньнем дапусьціць да яго цывільнага лекара. «Убачылі б цяпер мяне — пасьмяяліся б. Ходзіць, хістаючыся, шкілет па камэры. У руках судовая пастанова, згорнутая ў папяровую трубку. Гэтай пастановай шкілет адчайна лупіць камароў, якія сядзяць на сьценах і столі. Гэтыя стварэньні, што пішчаць і кусаюць, прыкончаць чалавека хутчэй за любую галадоўку», — напісаў палітык у сваім Інстаграме.

«Настоящее время» 21 красавіка з 18:00 паводле менскага часе ў жывым этэры паказвае, як праходзяць пратэсты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG