Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьбіраюцца правесьці міжнародны форум расейскіх суайчыньнікаў

Расейскі сьцяг у Менску
Расейскі сьцяг у Менску

МЗС Расеі паведаміла, што ў Менску рыхтуецца міжнародны форум расейскіх суайчыньнікаў, перадае ТАСС.

«На гэты год прыпадае юбілейная дата — 80-годзьдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны. МЗС Расеі разам з пасольствам Расеі ў Менску плянуе арганізаваць 20 чэрвеня Міжнародны форум расейскіх суайчыньнікаў „22 чэрвеня 1941 году. Перамога будзе за намі!“» — паведаміў дырэктар дэпартамэнту працы з суайчыньнікамі за мяжой МЗС РФ Аляксандар Нурызадэ.

На форум прыедуць каля 90 прадстаўнікоў расейскіх дыяспар з 44 краінаў. Яны таксама далучацца да мітынгу-рэквіему ў Берасьцейскай крэпасьці раніцай 22 чэрвеня.

XS
SM
MD
LG