Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў, пра што разьлічвае дамовіцца з Пуціным


Эмблема СНД
Эмблема СНД

Адным зь непарушных прыярытэтаў замежнай палітыкі Беларусі Аляксандар Лукашэнка назваў разьвіцьцё сувязяў ў СНД.

Падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў краін СНД Лукашэнка заявіў, што арганізацыя постсавецкіх краін «цалкам пацьвердзіла сваю жыцьцяздольнасьць», — цытуе яго «Інтэрфакс».

Таксама Лукашэнка расказаў, пра што разьлічвае дамовіцца з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным. Найперш аб аднаўленьні авіязносін паміж дзьвюма краінамі. У зьвязку з інцыдэнтам вакол самалёта кампаніі Ryanair Беларусь апынулася фактычна ў паветранай блякадзе.

«Калі ў нас больш-менш нармальна (сытуацыя з каранавірусам), калі мы выраўняліся ў гэтых адносінах, усімі праўдамі і няпраўдамі, ну дык давайце адкрывацца адзін аднаму. Калі мы закрытыя, гэта ня будзе спрыяць зьмяншэньню захворваньня. Тое, што самалёт будзе лятаць ці не лятаць — ад гэтага нічога не зьменіцца. Думаю, з прэзыдэнтам дамовімся на гэтую тэму», — сказаў Лукашэнка.

Перамовы кіраўнікоў Расеі і Беларусі заплянаваныя на другую палову дня 28 траўня ў расейскім Сочы.

Лукашэнка выключыў магчымасьць паглынаньня ў сучасным сьвеце адной дзяржавы іншай і заявіў, што інтэграцыя павінна ісьці на новых прынцыпах.

«Сьвет зьмяніўся, ідыётаў няма сёньня сярод нас, каб каляніяльным чынам занявольваць дружалюбныя дзяржавы. Гэта немагчыма сёньня. Любая спроба паглынаньня дзяржавы ці нейкай сілай аб'яднаць, далучыць, выкліча страшны адпор у гэтай дзяржаве», – сказаў Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў краін СНД.

Зьвяртаючыся за кіраўнікоў урадаў краін СНД Лукашэнка заявіў:

«Сёньня мы можам з упэўненасьцю сказаць: праект пад назвай СНД адбыўся і зноў пацьвярджае сваю жыцьцяздольнасць у гэты складаны час. Адным зь непарушных прыярытэтаў замежнай палітыкі Беларусі зьяўляецца разьвіцьцё сувязяў унутры аб’яднаньня. Найбольш актуальныя задачы мы пазначылі ў праграмных дакумэнтах беларускага старшынства, таксама прасоўваем іх і ў фармаце ЭАЭС. Многія ўжо рэалізаваны ў рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Асноўную ўвагу ўрадаў трэба засяродзіць на разьвіцьці агульнай эканамічнай прасторы», — падсумаваў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што «супраць СНД ідзе мэтанакіраваная праца вонкавых сіл». А таму ўсім чальцам «як ніколі патрэбны салідарнасьць і адзінства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG