Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Deutsche Welle заклікала неадкладна вызваліць арыштаванага на 20 сутак свайго аўтара Буракова


Алесь Буракоў, архіўнае фота

Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.

Нямецкая мэдыякампанія Deutsche Welle (DW) асудзіла абвінаваўчы прысуд у дачыненьні да беларускага журналіста Аляксандра Буракова, які супрацоўнічае з DW. 15 траўня Буракоў быў арыштаваны на 20 сутак за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу году.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна адмяніць прысуд і выказваем рашучы пратэст супраць парушэньня гарантаваных канстытуцыяй правоў СМІ ў Беларусі», — цытуе БелаППН генэральнага дырэктара DW Петэра Лімбурга.

Абвінавачваньне «наўмысна сфабрыкаванае», падкрэсьліў ён, «а абыходжаньне з Аляксандрам Буракову паказвае, што рэжым прымае ўсё больш радыкальныя меры супраць журналістаў».

Магілёўскіх журналістаў Алеся Буракова і Ўладзімера Лапцэвіча асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.

Буракова і Лапцэвіча затрымалі 12 траўня непадалёк ад будынка Магілёўскага абласнога суду, дзе ў той дзень пачаўся закрыты працэс над сустаршынём аргкамітэту партыі «Беларуская Хрысьціянскага Дэмакратыя» Паўлам Севярынцам ды актывістамі кампаніі «Эўрапейская Беларусь».

Абодва журналісты абʼявілі галадоўку на знак пратэсту супраць умоваў утрыманьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG