Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР: Гэта акт міжнароднага тэрарызму


Раман Пратасевіч, 25 сакавіка 2012, Менск.
Раман Пратасевіч, 25 сакавіка 2012, Менск.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокае спачуваньне сваякам палітычнага вязьня Вітольда Ашурка і абурэньне захопам палітычнага ўцекача Рамана Пратасевіча.

У заяве, зьмешчанай на сайце Рады БНР, гаворыцца, што «Вітольд Ашурак, незаконна асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня, памёр пры невытлумачальных абставінах пасьля таго, як паведаміў у лісьце пра прыніжальную практыку лукашэнкаўскіх турмаў пазначаць палітычных вязьняў жоўтымі імяннымі біркамі. Акрамя агіднай паралелі з практыкай нацыстаў, якія пазначалі жоўтым колерам габрэяў падчас Галакосту, палітычныя вязьні ў беларускіх турмах цярпяць дадатковую дыскрымінацыю ў параўнаньні з асуджанымі па крымінальных артыкулах. Для палітычных вязьняў ствараюцца невыносныя і прыніжальныя побытавыя ўмовы, яны цярпяць зьдзекі і зьбіцьцё з боку турэмшчыкаў».

Рада БНР зьвяртае ўвагу, што «дзеяньні рэжыму Лукашэнкі па захопу Рамана Пратасевіча ня толькі супярэчаць шматлікім міжнародным нормам і пагадненьням, удзельнікам якіх ёсьць Рэспубліка Беларусь, але таксама могуць быць клясыфікаваныя як акт міжнароднага тэрарызму, у якім Рэспубліка Беларусь на чале з былым прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам выступае як дзяржава-тэрарыст».

У сваёй заяве Рада БНР заклікала міжнародную супольнасьць «аказаць увесь магчымы ціск, уключна з эканамічнымі санкцыямі і выключэньнем зь Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), на рэжым Лукашэнкі, а таксама на ягонага палітычнага і эканамічнага спонсара Расейскую Фэдэрацыю, з мэтаю вызваленьня ўсіх беларускіх палітычных вязьняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG