Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцу Tut.by затрымалі на пахаваньні дзядзькі


Дагэтуль застаецца невядомым месцазнаходжаньне некаторых супрацоўнікаў Tut.by.

Пры гэтым, як паведамляюць журналісты Tut.by, сярод тых, чыё месцазнаходжаньне невядомае, ёсьць і людзі, ніякім чынам не зьвязаныя з эканамічнай дзейнасьцю кампаніі.

Журналісты Tut.by апублікавалі невялікія расказы пра затрыманых калегаў — Марыну Золатаву, Вольгу Лойку, Алену Талкачову, Людмілу Чэкіну, Алу Лапатку, Аляксандра Дайнеку, Кацярыну Ткачэнку, Ірыну Рыбалку, Анжэлу Асад, Марыю Новік, Андрэя Аўдзеева.

Як стала вядома калегам, галоўнага інжынэра кампаніі Алу Лапатку затрымалі на пахаваньні яе дзядзькі. Ёй далі разьвітацца зь нябожчыкам, а потым затрымалі на 72 гадзіны. Цяпер яна на Акрэсьціна, перадачу для яе ад дачкі адміністрацыя ўзяць адмовілася. Таксама да Алы Лапаткі не дапушчаны адвакат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG