Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доступ у менскі офіс Tut.by па-ранейшаму закрыты, але сілавікоў няма


У офісе Tut.by да ператрусаў. Красавік 2021 году.
У офісе Tut.by да ператрусаў. Красавік 2021 году.

Учора ў офісе Tut.by і ў кватэрах кіраўнікоў выданьня прайшлі ператрусы. Больш за 10 чалавек затрымалі, завялі крымінальную справу. Сайт заблякаваны.

Ахоўнікі офіснага цэнтру на праспэкце Дзяржынскага ў Менску, дзе знаходзіцца рэдакцыя Tut.by, сказалі журналісту выданьня, што допуск у офіс закрыты праз распараджэньне сьледчых органаў.

Відэа з камэр, усталяваных на 8 і 9 паверхах, дзе знаходзіцца офіс, на маніторах не адлюстроўваецца.

Але і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў унутры няма.

18 траўня быў «чорным днём» у гісторыі Tut.by. Сілавікі прыйшлі і ў цэнтральны, і ў рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіляваныя зь ёй Hoster.by і av.by. Ператрусы правялі таксама і ў кватэрах журналістаў. Многіх супрацоўнікаў затрымалі. Завялі крымінальную справу. Сайт Tut.by заблякавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG