Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан прагаласаваў за канфіскацыю залатога рудніка ў канадзкай кампаніі


Залаты руднік «Кумтор»
Залаты руднік «Кумтор»

Парлямэнт Кіргізстану прагаласаваў за ўвядзеньне часовага вонкавага кіраваньня на высакагорным залатым радовішчы «Кумтор» — адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны і найбуйнейшых залатым рудніку ў постсавецкіх краінах.

Пастанову пра гэта на пазачарговым пасяджэньні парлямэнту 17 траўня падтрымаў 91 дэпутат, супраць ня выказаўся ніхто, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода. Кантроль над прадпрыемствам, такім чынам, ад канадзкай кампаніі Centerra Gold перайшоў да кабінэту міністраў Кіргізіі. У парлямэнце гучаць галасы аб неабходнасьці нацыяналізацыі рудніка.

Улады Кіргізстану абвінавачваюць кампанію Centerra Gold са штаб-кватэрай у Таронта ў недастатковых выплатах у дзяржбюджэт і ў парушэньнях экалягічных нормаў. Раней была створаная камісія для праверкі дзейнасьці кампаніі, якая эксплуатуе руднік. Гэтая камісія ў траўні прапанавала спагнаць з канадзкай кампаніі каля 5 млрд даляраў і ўвесьці на рудніку зьнешняе кіраваньне. У адказ Centerra Gold ініцыявала міжнародны арбітражны разгляд супраць уладаў Кіргізстану.

Летась на долю высакагорнага рудніка прыпала 12,5 адсотка валавога ўнутранага прадукту Кіргізстану.

Міністры замежных спраў і зьнешняга гандлю Канады выпусьцілі заяву, у якой выказалі расчараваньне рашэньнем кіргіскіх уладаў, паведамляе «Голас Амэрыкі». «Патэнцыйна гэта будзе мець далёка ідучыя наступствы для прамых замежных інвэстыцый у Кіргізскую рэспубліку», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG