Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у Менску раварыстаў зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна. Яны чакаюць суду


Менск, 15 жніўня 2020 году.
Менск, 15 жніўня 2020 году.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў нядзелю ў Менску было затрымана як мінімум 16 чалавек.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», вядомыя прозьвішчы затрыманых каля Цнянскага вадасховішча раварыстаў. Сама меней 14 чалавек зь іх на чатырох мікрааўтобусах павезьлі ў Савецкае РУУС Менску «для высвятленьня абставінаў». Да суду іх даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Затрыманыя — удзельнікі роварнага прабегу Toure de Tsna. Паведамляецца, што аднаго чалавека затрыманы за майку з надпісам «Анты-лукашэнка».

У ліку затрыманых Арцём Анцюх, Павал Бокшыц, Максім Ганін, Георгі Гашко, Ільля Загорнаў, Сяргей Зайкоўскі, Леанід Кузьміч, Уладзіслаў Кутас, Мацьвей Лазар, Юлія Нікіціна, Дзяніс Парамонаў, Канстанцін Сямёнаў, Дзяніс Рудкоўскі, Артур Чумак.

У Менску каля Камароўкі таксама затрымалі мясцовую жыхарку Алену Гаўрылаву. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.

Таксама 16 мая ў Менску на вуліцы Сердзіча затрымалі лекара-кардыёляга Вольгу Карнееву. Яе, як мяркуецца, даставілі ў Фрунзенскае РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG