Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская авіяцыя разбамбіла дом лідэра групоўкі Хамас


Ракетны ўдар па будынку ў Паласе Газы
Ракетны ўдар па будынку ў Паласе Газы

Ізраільская авіяцыя сёньня разбамбіла дом Ях’і Сінвара, лідэра групоўкі Хамас у Паласе Газы. Адначасна былі разбураныя яшчэ два будынкі, загінулі, прынамсі, 33 чалавекі

Гэта самыя вялікія аднаразовыя страты з таго часу, калі пачаўся канфлікт паміж Ізраілем і ваяўнікамі Хамасу.

Ізраільская армія заявіла, што што мэтамі былі як дом Яхʼі Сінвара, кіраўніка палітычнага крыла Хамасу ў Паласе Газы, гэтак і дом яго брата Мухамада Сінвара, кіраўніка лягістычнай службы групоўкі.

Не паведамляецца ці быў забіты нехта з кіраўнікоў Хамасу.

Ізраіль узарваў таксама ў сэктары Газа шахту тунэлю ХАМАСу з абсталяваньнем вайсковага прызначэньня, у выніку чаго рухнулі некалькі цывільных дамоў. Ізраільскія вайскоўцы ўсклалі адказнасьць на ХАМАС «за наўмыснае разьмяшчэньне вайсковай інфраструктуры пад цывільнымі дамамі, што падвяргае мірных жыхароў небясьпецы».

  • Сёньня Рада бясьпекі ААН разгледзіць сытуацыю ў зоне канфлікту. Гэты канфлікт — самы востры з 2014 году.
  • Паводле дадзеных палестынскіх мэдыкаў, на працягу тыдня ў Газе былі забітыя 188 чалавек, у тым ліку 55 дзяцей і 33 жанчыны, паранена прынамсі 1230 чалавек.
  • Паводле дадзеных ізраільскіх уладаў, у Ізраілі загінулі 10 чалавек, у тым ліку пяцігадовы хлопчык і адзін салдат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG