Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запрасіў для фігурантаў «справы Ціханоўскага» ў Горадні ад 2 да 4 гадоў калёніі


Суд у Горадні па «справе Ціханоўскага». Падсудныя Ўладзімер Кніга, Яўген Разьнічэнка, Зьміцер Фурманаў. 17 траўня 2021 году.
Суд у Горадні па «справе Ціханоўскага». Падсудныя Ўладзімер Кніга, Яўген Разьнічэнка, Зьміцер Фурманаў. 17 траўня 2021 году.

Спрэчкі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні год таму прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 траўня.

Дзяржаўны абвінаваўца Мікіта Мысьлівец папрасіў суд пакараць

  • Зьмітра Фурманава 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму,
  • Яўгена Разьнічэнку — 3,5 гадамі агульнага рэжыму,
  • Уладзімера Кнігу — 4 гадамі строгага рэжыму.

Фігуранты справы ўжо амаль год знаходзяцца пад вартай.

Разьнічэнка, Кніга і Фурманаў на пачатку суду
Разьнічэнка, Кніга і Фурманаў на пачатку суду

Міліцыянт Казлоўскі, які праходзіць у справе як пацярпелы
Міліцыянт Казлоўскі, які праходзіць у справе як пацярпелы

Што варта ведаць аб справе

Фігурантаў у справе трое: Зьміцер Фурманаў, Яўген Разьнічэнка, Уладзімер Кніга. Іх затрымалі ў сувязі зь пікетам 29 траўня разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Іх вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342), Кнігу і Разьнічэнку — таксама ў гвалце над міліцыянтамі (артыкул 364).

Усе трое прысутнічалі на пікеце 29 траўня мінулага году ў Горадні. Каардынатар ініцыятыўнай групы Зьміцер Фурманаў зьбіраў подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую. Яго забралі зь пікету невядомыя разам з крэслам. Яўген Разьнічэнка падтрымаў міліцыянта Казлоўскага, які падаў на яго, каб той ня выцяўся аб зямлю. Былога міліцыянта Ўладзімера Кнігу забралі празь некалькі дзён, калі ён дапамагаў камандзе Ціханоўскай ставіць намёт для збору подпісаў.

Пацярпелых чацьвёра: участковыя Ленінскага РАУС Уладзімер Казлоўскі і Аляксандар Хваленя, амапаўцы Дзьмітры Рахунок і Віктар Буднік. Казлоўскі ўпаў пасьля тузаніны на Савецкай плошчы, Хваленя хадзіў з рупарам, у інфармацыйнай камізэльцы. Два апошнія затрымлівалі Ціханоўскага.

Справу разглядае судзьдзя Вольга Бекушава. Пракурор Мікіта Мысьлівец. Суд пачаўся 18 студзеня.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG