Лаўроў пра інцыдэнт з самалётам Ryanair: Нашыя заходнія калегі паводзяць сябе непрыстойна

Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Пра гэта міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з кіраўніком МЗС Габону, камэнтуючы інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі.

«Мы настойваем на тым, каб не дэманізаваць тых асобаў, якія не падабаюцца Захаду. Беларускія ўлады адразу пасьля гэтага інцыдэнту заявілі пра сваю гатоўнасьць да транспарэнтнасьці, да адкрытага дасьледаваньня, да прыёму экспэртаў, да прадстаўленьня неабходных матэрыялаў. Частку гэтых матэрыялаў яны ўжо ў аднабаковым парадку распаўсюдзілі.

Але нашыя заходнія калегі, асабліва прыбалтыйскія краіны, паводзяць сябе паводле дыпляматычных мерках непрыстойна. Ды і па чалавечых таксама. Гучна абвясьцілі аб санкцыях, гэтак жа гучна патрабуюць правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне, ігнаруючы тое, што гэта было адразу прапанавана беларускімі ўладамі. Але патрабуючы расьсьледаваньня, яны абвясьцілі аб так званым пакараньні», — заявіў Сяргей Лаўроў.

​
XS
SM
MD
LG