Новыя санкцыі ЭЗ маюць быць у чэрвені, як і сьпіс адказных за прымусовую пасадку самалёта Ryanair

Эўрапейскі Зьвяз мае ўвесці новы, чацьвёрты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі ў чэрвені. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Да таго часу павінен быць складзены сьпіс асоб, якія ўдзельнічалі ў прымусовай пасадцы самалёта Ryanair.

Распрацоўка галіновых эканамічных санкцый можа заняць больш часу, але яе хочуць завяршыць да летніх канікулаў у кіраўнічых органах ЭЗ у жніўні, піша Юзьвяк.

​
XS
SM
MD
LG