«Гэта была прымусовая пасадка, якая паставіла людзей пад пагрозу і прывяла да арышту журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай партнэркі. Мы заклікаем Беларусь вызваліць абаіх неадкладна», — цытуе Мэркель агенцтва Reuters.
Мэркель таксама сказала, што на ўчорашні дзень не было доказаў расейскага ўдзелу ў прымусовай пасадцы самалёта. Паводле яе, лідэры краінаў Эўразьвязу дамовіліся разгледзець эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
«Мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне вельмі інтэнсіўна, і мы ўсе пагадзіліся, што гэта былі беспрэцэдэнтныя і непрымальныя дзеяньні», — сказала Мэркель пасьля саміту Эўразьвязу ў Брусэлі.