Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская арганізуе канфэрэнцыю пра датэрміновыя выбары ў Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская ініцыюе міжнародную канфэрэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэньня крызісу ў Беларусі» 1–2 чэрвеня 2021 году. Мэта канфэрэнцыі — абмеркаваць, як прыйсьці да датэрміновых выбараў прэзыдэнта Беларусі дзеля вырашэньня крызісу і як іх правесьці.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Сьвятланы Ціханоўскай, адзначаючы, што канфэрэнцыю пад яе патранатам правядуць міжнародныя партнэры IFES (ЗША), International IDEA (Швэцыя) і DRI (Нямеччына).

Офіс Ціханоўскай прапанаваў удзел прадстаўнікам беларускага рэжыму, у тым ліку кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Ігару Сергеенку, намесьніку кіраўніка адміністрацыі Вользе Чупрыс, сябру Палаты прадстаўнікоў Сьвятлане Любецкай.

Да ўдзелу ў канфэрэнцыі, якая пройдзе онлайн, запрашаюцца прадстаўнікі палітычных партый, грамадзкіх і дзяржаўных структур і арганізацый зь Беларусі і іншых краін. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Сачыць за канфэрэнцыяй можна будзе ў онлайн-трансьляцыі на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай на расейскай мове. Пазьней на канале будуць даступныя запісы канфэрэнцыі на ангельскай і беларускай мовах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG