Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Практычна пірацтва». МЗС пракамэнтаваў разварот рэйсу «Белавія», які ляцеў у Барсэлёну


Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз назваў разварот рэйсу авіякампаніі «Белавія» Менск — Барсэлёна 26 траўня «цалкам абуральным фактам і амаральным учынкам».

«Шчыра кажучы, ужо практычна паветранае пірацтва, — цытуе Глаза БелТА. — Можна, вядома, колькі заўгодна цынічна перакручваць і перакладаць віну, але рэчаіснасьць такая, што самалёт з пасажырамі на борце ўзьляцеў і, нягледзячы на адсутнасьць якіх-небудзь абмежавальных мер уладаў Гішпаніі, авіяцыйныя службы, перш за ўсё Францыі, ужо падчас палёту закрываюць прастору. Борт у выніку вымушаны лётаць па крузе. Зразумела, загадзя ніхто не папярэджваў».

Пасажырскі самалёт рэйсам EW-400PO авіякампаніі «Белавія» вылецеў зь Менску ў 13.29 і меўся прыбыць у Барсэлёну ў 16:15, аднак яшчэ над Берасьцейскай вобласьцю павярнуў назад, пачаўшы кружляць у паветры.

Расейскае агенцтва «Новости» зьвязалася з польскім авіярэгулятарам, які пацьвердзіў, што беларускі самалёт не пусьцілі ў паветраную прастору Польшчы. Пазьней стала вядома, што Польшча забараніла беларускім самалётам карыстацца сваёй паветранай прасторай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG