Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей заявіў, што Менск згорне супрацу для недапушчэньня нелегальнай міграцыі, «калі на Захадзе не адумаюцца»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных справаў Беларусі абвінаваціў краіны Захаду ў палітызацыі ўсіх сфэраў супрацоўніцтва.

Уладзімер Макей падкрэсьліў, што «з правалам узяць з наскоку Беларусь яны ўзяліся за іншыя мэтады», яго цытуе БелТА.

«Агульнае шальмаваньне беларускага народу і дзяржавы стала звычайнай зьявай на Захадзе. Пад праваабарончай маркай Захад атакуе сувэрэнітэт нашай краіны. Хочуць зьнішчыць нашу дзяржаўнасьць і пасадзіць на трон падабраных за мяжой качак».

Паводле Макея, афіцыйны Менск разглядае згортваньне супрацоўніцтва з Эўразьвязам у пытаньнях нелегальнай міграцыі, гуманітарных праектаў і ў іншых кірунках.

«Калі на Захадзе не адумаюцца», — дадаў Макей.

Таксама ён лічыць, што на фоне ўзмацненьня жорсткасьці санкцыйнага ціску можа страціць ўсялякі сэнс далейшы ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнэрстве».

Пры гэтым ён дадаў, што разглядаюцца і іншыя захады рэагаваньня. Макей упэўнены, што «далейшая эскаляцыя сытуацыі ні да чаго добрага не прывядзе, у пройгрышы застануцца ўсе».

Макей стаў пагражаць абмежаваньнямі, якія могуць закрануць палітычныя фонды, гуманітарныя праграмы, няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.

Раніцай 26 траўня ў сваім выступе Аляксандар Лукашэнка, якога ніводная дзяржава заходняй Эўропы не прызнае легітымным кіраўніком Беларусі, заклікаў заходнія краіны «спыніцца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG