Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская, Латушка і іншыя заявілі пра падрыхтоўку да новай фазы пратэсту


Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычныя сілы Беларусі распаўсюдзілі заяву пра пачатак падрыхтоўкі актыўнай фазы пратэсту ў сувязі зь «бяздумнымі дзеяньнямі нелегітымнага рэжыму».

«Мы, Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, штаб Цапкалы, ByPol і іншыя дэмакратычныя сілы, адзіныя ў ацэнцы таго, што ў выніку бяздумных дзеяньняў нелегітымнага рэжыму Беларусь ператварылася ў „чорную пляму“ на сусьветнай мапе». — гаворыцца ў заяве.

У ёй падкрэсьліваецца, што «рэжым на мяжы татальнай ізаляцыі, як ніколі раней».

«Эўрапейскі зьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія, Японія, Канада і іншыя краіны ўжо дзейнічаюць і робяць усё магчымае, каб дапамагчы нам, беларусам. І мы самі, беларусы, мусім зрабіць усё магчымае, каб вызваліць палітычных вязьняў, спыніць гвалт і правесьці сумленныя выбары. Мы павінны дзейнічаць — акно магчымасьцяў адкрытае. Чакаць больш няма чаго — тэрор трэба спыніць раз і назаўсёды. Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэсту», — заявілі аўтары звароты.

Напярэдадні сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі адбылася ў Вільні. Падчас першага дня абмеркавалі:

  • узмацненьне міжнароднага ціску і канкрэтныя захады ў адказ на дзеяньні Лукашэнкі;
  • кантакт з чыноўнікамі ўнутры Беларусі і пашырэньне гэтага кантакту;
  • нарошчваньне структуры партызанскага руху ўнутры Беларусі;
  • праект амністыі і рэабілітацыі ўдзельнікаў пратэстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG