Гаворка ідзе пра моцны сынтэтычны наркотык фэнтаніл, дзеяньне якога значна мацнейшае за дзеяньне гераіну.
У Сырыі пры пасадцы на авіябазу Хмэймім разьбіўся расейскі транспартны самалёт. Загінулі 33 пасажыры і 6 чальцоў экіпажа, паведамілі ў Мінабароны Расеі.
Былы супрацоўнік расейскіх спэцслужбаў, асуджаны за шпіянаж на карысьць Брытаніі, 4 сакавіка быў шпіталізаваны ў крытычным стане пасьля кантакту зь невядомым рэчывам.
У лістападзе мінулага году на БМЗ у Жлобіне здарыўся яшчэ адзін пажар — узгараньне зафіксавалі ў тым жа сталеплавільным цэху № 1. Тады таксама ніхто не пацярпеў, вытворчасьць аднавілі цягам двух дзён.
Беларуская грамадзянка Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка) заявіла, што мае больш за 16 гадзін аўдыёзапісаў, якія могуць дапамагчы ў расьсьледаваньні ўплыву Расеі на амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.
У 2010 годзе ён атрымаў прытулак у Брытаніі пасьля «абмену шпіёнамі» паміж ЗША і Расеяй.
Крымінальная справа супраць Уладзіслава Казакевіча, які абвінавачваецца ў асабліва цяжкіх злачынствах, накіравана ў суд.
Расейскі апазіцыянэр Аляксей Навальны прыцягнуты ў якасьці трэцяй асобы па пазове бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі да Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) і Аляксея Кірылава (Алекса Лесьлі) аб абароне прыватнага жыцьця.
Каля 10 000 чалавек выйшлі 4 сакавіка на вуліцы сталіцы Македоніі, Скоп’е, каб пратэставаць супраць магчымай зьмены назвы былой югаслаўскай рэспублікі ў мэтах выкананьня патрабаваньняў суседняй Грэцыі.
У Мінабароны паведамілі, што накіруюць на дапамогу камунальнікам сталіцы больш за 600 салдат.
Сакрэтная служба ЗША ўстанаўлівае асобу гэтага чалавека.
Экс-кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету, актывіст руху «За Свабоду», Мікіта Семяненка атрымаў адказ ад старшыні Менскай выбарчай камiсii наконт шматразовага галасаваньня адной асобы на ўчастках Кунцаўшчыны. Камісія прызнала парушэньні, але ня бачыць у гэтым праблемы.
Ён быў зоркай расейскіх палітычных ток-шоў. Хадзіў з канала на канал, дзе выступаў у якасьці «нязгоднага» заходняга экспэрта. Крытыкаваў палітыку Крамля і нават пасьпеў пасварыцца і пабіцца з апанэнтамі ў студыі.
Малады чалавек з завязаным на твары шалікам пагражаў касіру абменнага пункта чымсьці, падобным да пісталета, і патрабаваў грошы. Супрацоўнік банка пасьпеў націснуць трывожную кнопку.
Беларуская фэдэрацыя футболу ў інфармацыйным паведамленьні аб сытуацыі зь менскім футбольным клюбам «Крумкачы», фактычна абвінаваціла клюб у спробе даць хабар.
Тысячы людзей выйшлі 2 сакавіка на мітынгі ў Славаччыне ў памяць пра забітых на мінулым тыдні журналіста Яна Куцяка і яго сяброўку.
У ДТЗ, якое здарылася ў Віцебскай вобласьці, загінулі генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі плаваньня Тацяна Жукава і выканаўчы дырэктар фэдэрацыі Жанна Ісаеня.
У пажары ў наркалягічным цэнтры ў Баку загінулі прынамсі 30 чалавек. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджану.
Гісторыя выяўленьня амаль 400 кіляграмаў какаіну на тэрыторыі школьнага комплексу пры пасольстве Расеі ў Буэнас-Айрэсе і наступнай транспарціроўкі падмененага паліцыяй грузу на тэрыторыю РФ абрастае ўсё новымі падрабязнасьцямі.
Паліцыя Славаччыны затрымала італьянскага бізнэсмэна Антоніа Вадала ў рамках расьсьледаваньня першай у гісторыі краіны справы аб забойстве журналіста Яна Куцыяка. Разам з прадпрымальнікам у горадзе Міхалаўцэ на ўсходзе краіны былі затрыманыя яго брат Бруна Вадала і кузэн П’етра Катропа.
Яны атрымалі за фальсыфікацыю аналізаў па забруджаньні 200 кг бульбы, а за тое, што бралі пробы па-за межамі забруджанага ўчастку, атрымалі 240 кг бульбы, 120 кг пшаніцы і 120 кг ячменю.
Улады Тайлянду заявілі, што Аляксандар Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псэўданімамі Алекс Лесьлі і Насьця Рыбка, арыштаваныя за незаконнае правядзеньне «сэкс-трэнінгу», ня толькі парушылі закон, але і нанесьлі шкоду рэпутацыі каралеўства і павінны панесьці адказнасьць за ўчыненыя імі правапарушэньні.
У Славаччыне пасьля забойства журналіста Яна Куцьяка ў адстаўку сышла памочніца прэмʼер-міністра Марыя Трошкава, сакратар Рады бясьпекі Віліам Ясань, а таксама міністар культуры Славаччыны Марэк Мадьярыч.
31 студзеня сваю працу ў Беларусі завяршыў пасол Конрад Паўлік. Пра тое, што Конрад Паўлік завяршае сваю дзейнасьць у Беларусі, стала вядома 12 студзеня.
Мост церазь Сьвіслач у Менску на праспэкце Машэрава (паваротка на Даўмана і праспэкт Пераможцаў) падпёрты драўлянымі канструкцыямі.
Апэратара Аляксандра Крупіну, які не выходзіў на сувязь ад 17 лютага, знайшлі зь пераахалоджваньнем.
Грамадзяне Беларусі Аляксандар Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псэўданімамі Алекс Лэсьлі і Насьця Рыбка, папрасілі аб палітычным прытулку ў ЗША.
Стрыечны брат прэзыдэнта Расеі Ігар Пуцін, як мяркуецца, адмываў грошы праз эстонскае аддзяленьне найбуйнейшага дацкага банка Danske Bank.
Намесьніца галоўнага рэдактара тэлеканалу RTVI Кацярына Катрыкадзэ стала першай журналісткай, якая адкрыта распавяла пра тое, што сем гадоў таму сутыкнулася з дамаганьнямі з боку расейскага дэпутата Леаніда Слуцкага.
На вайсковай базе Форт Маер у прыгарадзе Вашынгтону адразу 11 чалавек адчулі недамаганьне пасьля адкрыцьця ліста зь невядомым рэчывам. Трое зь іх былі шпіталізаваныя.
У аэрапорце Буэнас-Айрэсу затрыманы расеец, у багажы якога знайшлі 4 кіляграмы какаіну. Пра гэта ў сераду на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла міністар бясьпекі Аргентыны Патрысія Бульрыц.
У Сырыі мірныя жыхары Ўсходняй Гуты не змаглі пакінуць рэгіён падчас так званай «гуманітарнай паўзы». Расея вінаваціць у гэтым тэрарыстаў і мясцовых паўстанцаў, праціўнікаў рэжыму Башара Асада. Паўстанцы ў адказ заяўляюць, што Расея не змагла гарантаваць бясьпеку грамадзянскага насельніцтва.
У трэцюю гадавіну забойства Барыса Нямцова ў Вашынгтоне зьявілася плошча, названая імем расейскага апазыцыянэра.
Адзін зь лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч правёў жывую трансьляцыю ў Фэйсбуку. Палітык і грамадзкі дзеяч агучыў сваё меркаваньне наконт фармату сьвяткаваньня Дня Волі, пасьля агучанай Рыгорам Кастусёвым нефармальнай прапановы Менгарвыканкаму.
На працягу 10 дзён не выходзіў на сувязь апэратар і кліпмэйкер Аляксандар Крупіна.
Праз маразы і паводку ў Жыткавіцкім раёне на няпэўны час закрылі пераправу цераз Прыпяць.
Сусьветныя СМІ паведамляюць пра словы турэцкага прэзыдэнта Таіпа Эрдагана падчас кангрэсу кіроўнай партыі AKP.
Анастасія Вашукевіч, больш вядомая па расьследаваньні Аляксея Навальнага як Насьця Рыбка, зьвярнулася па дапамогу да «амэрыканскіх спэцслужбаў».
Праверка праводзілася на прыкметы крадзяжу, махлярства і ўчыненьня маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, але ўрэшце ў здарэньні не знайшлі складу злачынства.
Праект RussianPlanes закрыўся неўзабаве пасьля публікацыі пра тое, што самалёт спэцыяльнага лётнага атраду «Россия» з бартавым нумарам 96023 фігуруе ў справе аб кантрабандзе какаіну з Аргентыны ў Расею.
Юнак прадаў на вуліцы 0,54 грама марыхуаны за 30 рублёў, потым яшчэ 1,49 грама за 20 рублёў. Ён прызнае толькі адзін факт збыту, але, кажа, ня ведаў, што грошы былі платай за наркотык.
Украінец, які ў 1999 годзе атрымаў грамадзянства Беларусі і пражываў у Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на працягу амаль 20 гадоў атрымліваў пэнсійныя выплаты адразу ў трох краінах — Беларусі, Расеі і Ўкраіне.
Лукашэнка заявіў, што насьцярожыўся дэкляраваным сілавікамі зьніжэньнем колькасьці зафіксаваных крымінальных злачынстваў на 7%.
Бартавы нумар самалёта, які фігураваў ў справе аб спыненьні паставак наркотыкаў з Аргентыны ў Расею, супадае з нумарам Іл-96 лётнага атраду «Россия», які абслуговае першых асоб РФ.
У Славаччыне забілі журналіста, які займаўся расьсьледаваньнямі — 27-гадовага Ян Куцьяка. Ён і яго сяброўка былі застрэленыя. Начальнік паліцыі Славаччыны Тыбар Гаспар сказаў, што Куцьяк і яго партнэрка знойдзеныя мёртвымі ўвечары 25 лютага ў іх доме ў горадзе Вэлком-Мака, у 65 кілямэтрах на ўсход ад Браціславы.
Чакаецца, што бліжэйшыя двое сутак будуць на Магілёўшчыне самыя халодныя. Паводле прагнозу, уначы тэмпэратура паветра можа апусьціцца да 30 градусаў марозу.
Беларуская Хрысьціянскай Дэмакратыя раскрытыкавала акцыю кампаніі «Легалайз». У заяве аргкамітэту партыі гаворыцца, што акцыя «дыскрэдытуе дэмакратычную апазыцыю і абражае хрысьціян».
Расейская паліцыя ў анэксаваным Сімфэропалі другі раз за суткі затрымала ўдзельнікаў расейскага гурта Pussy Riot.
У Беларусі за мінулы тыдзень 860 чалавек атрымалі траўмы праз холад і галалёд, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
Паліцыянты затрымалі каля 10 чалавек (як паведамляецца, расейцаў) за правядзеньне незаконнага «сэкс-трэнінгу» ў курортным мястэчку Патая.
Загрузіць яшчэ