Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДТЗ у Віцебскай вобласьці загінула кіраўніцітва Беларускай фэдэрацыі плаваньня


Ілюстрацыйнае фота. ©Shutterstock

У ДТЗ, якое здарылася ў Віцебскай вобласьці, загінулі генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі плаваньня Тацяна Жукава і выканаўчы дырэктар арганізацыі Жанна Ісаеня, паведамляе БелаПАН.

ДТЗ здарылася каля 18:20 1 сакавіка на 139-м кілямэтры дарогі Менск — Віцебск. Аўтамабіль Geely выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком Volvo з паўпрычэпам.

Аўто кіравала 60-гадовая Тацяна Жукава, генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі плаваньня. Яна памерла ў шпіталі а 20-й гадзіне, не апрытомнеўшы. На пасажырскім месцы ў аўто ехала 43-гадовая Жанна Ісаеня — выканаўчы дырэктар фэдэрацыі. Ад траўмаў яна памерла на месцы здарэньня. Кіроўца Volvo, 50-гадовы жыхар Ліды, у ДТЗ не пацярпеў.

Па факце аварыі заведзена крымінальная справа паводле артыкула 317.3 «Парушэньне правілаў дарожнага руху, якое прывяло да сьмерці па неасьцярожнасьці дзьвюх і больш асобаў». Сьледчыя шукаюць сьведак здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG