Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі разьбіўся расейскі транспартны самалёт, загінула 39 чалавек


Расейскі вайскова-транспартны самалёт Ан-26

У Сырыі пры пасадцы на авіябазу Хмэймім разьбіўся расейскі транспартны самалёт. Загінулі 33 пасажыры і 6 чальцоў экіпажа, паведамілі ў Мінабароны Расеі.

Прычынай катастрофы Ан-26 магла стаць тэхнічная няспраўнасьць, агнявога ўзьдзеяньня не было. Самалёт сутыкнуўся зь зямлёй, не даляцеўшы прыкладна пяцьсот мэтраў да ўзьлётна-пасадачнай паласы. У Мінабароны падкрэсьлілі, што самалёт ня быў зьбіты.

Ан-26 — вайскова-транспартны самалёт. Прызначаны для перавозкі баявой тэхнікі і войскаў, а таксама для дэсантаваннья парашутным і пасадачным спосабам. Даўжыня самалёта — 24 мэтры. Размах крыла — 29 мэтраў. Маса з поўнай загрузкай — 24 тоны. Максымальная хуткасьць самалёта — 500 км/г.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG