Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага прыцягнулі да справы расейскага алігарха супраць Рыбкі і Лесьлі


Аляксей Навальны

Расейскі апазіцыянэр Аляксей Навальны прыцягнуты ў якасьці трэцяй асобы па пазове бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі да Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) і Аляксея Кірылава (Алекса Лесьлі) аб абароне прыватнага жыцьця. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

У Краснадарскім краявым судзе паведамілі, што «ў якасьці трэціх асоб да справы, акрамя «Роскомнадзора», цяпер прыцягнуты Аляксей Навальны, Аксана Панава (галоўны рэдактар Znak.com), а таксама выданьне «Медиазона».

27 сакавіка суд разгледзіць некалькі прыватных скаргаў па пазове бізнэсоўца. У лютым Дзерыпаска падаў пазоў у суд супраць Вашукевіч і Кірылава, якія апублікавалі ў сацсетках яго фатаграфіі і запісы размоў. Навальны выкарыстаў гэтыя фота для абвінавачваньня ў карупцыі віцэ-прэм’ера Расеі Сяргея Прыходзькі, які ўдзельнічаў у сустрэчах на яхце Дзерыпаскі.

Вашукевіч і Кірылаў цяпер знаходзяцца ў зьняволеньні ў Тайляндзе. 26 лютага стала вядома, што яны затрыманыя там за незаконнае правядзеньне «сэкс-трэнінгу». Пазьней іх адпусьцілі пад заклад, але тут жа арыштавалі супрацоўнікі тайляндзкай міграцыйнай службы. Вашукевіч сьцьвярджае, што раней да яе ў паліцыю прыходзілі супрацоўнікі Інтэрполу і заявілі, што яе «вельмі хочуць бачыць у Маскве».

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

Муж Насьці Рыбкі: «Яна пакуль не зьбіраецца вяртацца ў Расею»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG