Прыватны турэцкі самалёт, які ляцеў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Турэччыну, разьбіўся на паўднёвым захадзе Ірану. На борце было 11 чалавек, паведамляе Reuters.
Паліцыя выявіла сьляды атрутнага рэчыва, ад якога пацярпелі расейскі выведнік Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка, у дзьвюх кавярнях у цэнтры Солсбэры: Mill і Zizzi.
«Прадпрыемства цалкам акажа спрыяньне ў рамках пахавальных працэдураў. Таксама будзе, вядома, аказана матэрыяльная дапамога і падтрымка ў наступныя гады», — сказаў генэральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты.
Усім пацярпелым аказаная мэдычная дапамога. Пасьля агляду чацьвёра зь іх, у тым ліку і дзеці 7 і 11 гадоў, адпушчаныя са шпіталюі.
З 12 па 16 сакавіка 2018 гадоў у Беларусі будуць працаваць экспэрты, упаўнаважаныя Групай эўрапейскіх рэгулюючых органаў ядзернай бясьпекі (ENSREG) у межах партнэрскай праверкі Нацыянальнага дакладу Рэспублікі Беларусь аб мэтавай пераацэнцы бясьпекі (стрэс-тэстах) Беларускай АЭС.
13 сакавіка Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзьняволенага Міхаіла Жамчужнага ў Горацкай калёніі.
Заваленых пасьля аварыі на шахце ў Салігорску рабочых знайшлі, яны загінулі. Пра гэта паведаміла салігорскае выданьне autorun.by
Па факце здарэньня ў шахце трэцяга рудакіраваньня «Беларуськалію» пад Салігорскам заведзена крымінальная справа.
Паводле калегаў-шахцёраў, шанцы на выратаваньне маглі быць, калі б рабочыя схаваліся пад тэхніку, на якой працавалі.
Вялікабрытанія можа ініцыяваць байкот чэмпіянату сьвету ў футболе, які пройдзе летам у Расеі, калі высьветліцца, што за спробай забойства экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля стаіць Масква, паведамляе ў суботу выданьне Times са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.
Сёньня ў Гомлі каля 18:30 на крытай коўзанцы на праспэкце Рэчыцкім абрынуўся сьнег з даху. У выніку здарэньня многіх наведнікаў «прыціснула».
Здарэньне на «Беларуськаліі» пракамэнтаваў тэлеканалу ОНТ генэральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты. Паводле яго, удзень у суботу, 10 сакавіка, раскапалі «каля 20 мэтраў па лініі выпрацоўкі».
На патрабаваньне міністра ўнутраных справаў Жэрара Калёна судовая рада дала 8 сакавіка згоду на высылку з Францыі ўплывовага імама салафітаў альжырца Эль-Хадзі Дудзі. Пра гэта паведамляе газета Le Monde.
Кіраўніца МУС Вялікабрытаніі Эмбэр Рад у суботу склікае экстранае пасяджэньне ў сувязі з атручэньнем экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, паведамляе SkyNews.
Група хакераў, якія ўчынілі кібэратакі на сэрвэры нямецкага ўраду, скрала запіс перамоваў ЭЗ і Вялікабрытаніі і дакумэнты зь перамоваў ЭЗ зь Беларусьсю і Ўкраінай, піша Der Spiegel.
Два чалавекі дагэтуль знаходзяцца пад заваламі пасьля абвалу шахты «Беларуськалію». Надзвычайнае здарэньне адбылося 9 сакавіка ў рудніку трэцяга рудаўпраўленьня.
У Воршы 9 сакавіка знайшлі зьніклых у Менску падлеткаў, якія плянавалі зьехаць у Смаленск.
Пад завал у шахце «Беларуськалію» пад Салігорскам патрапілі 45-гадовы машыніст і 33-гадовы рабочы
Працягваюцца пошукі двух чалавек, якія знаходзіліся ў абваленай шахце трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» ў Салігорску.
9 сакавіка ў рудніку трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» адбылося надзвычайнае здарэньне.
Чаму гэты кліп выклікаў такую вострую і шырокую дыскусію ў Беларусі? Гэта абраза беларускага народу ці трэшавы гумар? Ці зьневажае ён жаночую годнасьць?
У Вялікабрытаніі працягваецца расьсьледаваньне замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку. Абое яны ў крытычным стане знаходзяцца ў адной з бальніц гораду Солсбэры.
Кіраўніка Цэнтра вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзіміра Рубана падазраюць у падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
І памылкова паведаміў пра ўручэньне 3 мэдалёў з нагоды 100 гадоў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
У сувязі з атручваньнем былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі, у ангельскім горадзе Солсбэры 4 сакавіка, у гарадзкі шпіталь зьвярнуліся па мэдычную дапамогу больш за 20 чалавек.
У Тбілісі, каля Дома юстыцыі Грузіі, некалькі жанчын-трансгендэраў правялі акцыю «Прызнайце мяне жанчынай». Яны абвінавацілі ўлады ў парушэньні іх права на легальны статус.
Адпраўка канвою з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Усходняй Гуты ў Сырыі адкладзеная зь меркаваньняў бясьпекі.
Паліцыянт, які, як і былы расейскі выведнік Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка, быў шпіталізаваны пасьля атручэньня нэрвова-паралітычным рэчывам ў брытанскім горадзе Солсбэры, выйшаў з комы і пачаў гаварыць.
Спрэчка Сэрбіі і Косава з прычыны энэргасыстэмы стаў прычынай замаруджваньня на 6 хвілін лічбавых гадзіньнікаў у 25 краінах Эўропы.
Дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Леанід Слуцкі, якога некалькі журналістак абвінавацілі ў дамаганьнях, папрасіў прабачэньня ў жанчын, якім «калі-небудзь вольна ці міжволі прычыніў любыя перажываньні». Пра гэта ён напісаў у сваім віншаваньні з 8 сакавіка, апублікаваным у Фэйсбуку.
У Тэгеране жанчыне, якая зьняла хустку на вуліцы, прысудзілі два гады турэмнага зьняволеньня, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Вось ужо 17 гадоў былы начальнік СІЗА N1 у Менску Алег Алкаеў абяцае апублікаваць новыя дадзеныя аб забойстве беларускіх апазыцыянэраў. І кожны раз дадае, што «час яшчэ не прыйшоў».
У Вене невядомы параніў нажом траіх чалавек. Пра гэта паведамляюць аўстрыйскія сродкі масавай інфармацыі са спасылкай на паліцыю.
Далейшы лёс Насьці Рыбкі (Анастасіі Вашукевіч) і Алекса Лесьлі (Аляксандра Кірылава), затрыманых у Тайляндзе на курорце Патая, залежыць ад рашэньня мясцовых уладаў.
Напярэдадні заявы брытанскай паліцыі наконт рэчыва, якім маглі атруціць экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягную дачку Юлію, у СМІ зьявіліся неафіцыйныя паведамленьні аб ходзе расьсьледаваньня інцыдэнту.
Сырыйская групоўка «Джэйш уль-Іслам» узяла на сябе адказнасьць за зьбіцьцё самалёта Ан-26 з расейскімі вайскоўцамі на борце. Як сказана ў заяве «Джэйш уль-Іслам», па расейскім самалёце адкрылі агонь з кулямётаў, калі ён, заходзячы на пасадку, быў за сто мэтраў ад зямлі.
Экспэрты вызначылі рэчыва, пры дапамозе якога мог быць атручаны Сяргей Скрыпаль, былы агент брытанскай выведкі ў Расеі, перададзены Лёндану пасьля абмену абвінавачанымі ў шпіянажы. Пра гэта паведаміла прадстаўніца МУС Вялікабрытаніі Эмбэр Рад.
У Чачні пацярпеў крушэньне верталёт Мі-8. Як мяркуецца, ён належыць расейскай памежнай службе.
Антытэрарыстычная паліцыя Вялікай Брытаніі абвясьціла 6 сакавіка, што бярэ на сябе адказнасьць за расьсьледаваньне празь «незвычайныя абставіны» справы.
Дэпутат прапанаваў ёй стаць ягонай палюбоўніцай, наракаў, што яна ад яго «бегае, цалавацца ня хоча», стаў мацаць. Калі журналістка адзначыла, што ён «распускае рукі», Слуцкі не пагадзіўся: маўляў, «ён робіць гэта прыгожа».
Гаворка ідзе пра моцны сынтэтычны наркотык фэнтаніл, дзеяньне якога значна мацнейшае за дзеяньне гераіну.
У Сырыі пры пасадцы на авіябазу Хмэймім разьбіўся расейскі транспартны самалёт. Загінулі 33 пасажыры і 6 чальцоў экіпажа, паведамілі ў Мінабароны Расеі.
Былы супрацоўнік расейскіх спэцслужбаў, асуджаны за шпіянаж на карысьць Брытаніі, 4 сакавіка быў шпіталізаваны ў крытычным стане пасьля кантакту зь невядомым рэчывам.
У лістападзе мінулага году на БМЗ у Жлобіне здарыўся яшчэ адзін пажар — узгараньне зафіксавалі ў тым жа сталеплавільным цэху № 1. Тады таксама ніхто не пацярпеў, вытворчасьць аднавілі цягам двух дзён.
Беларуская грамадзянка Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка) заявіла, што мае больш за 16 гадзін аўдыёзапісаў, якія могуць дапамагчы ў расьсьледаваньні ўплыву Расеі на амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.
У 2010 годзе ён атрымаў прытулак у Брытаніі пасьля «абмену шпіёнамі» паміж ЗША і Расеяй.
Крымінальная справа супраць Уладзіслава Казакевіча, які абвінавачваецца ў асабліва цяжкіх злачынствах, накіравана ў суд.
Расейскі апазіцыянэр Аляксей Навальны прыцягнуты ў якасьці трэцяй асобы па пазове бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі да Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) і Аляксея Кірылава (Алекса Лесьлі) аб абароне прыватнага жыцьця.
Каля 10 000 чалавек выйшлі 4 сакавіка на вуліцы сталіцы Македоніі, Скоп’е, каб пратэставаць супраць магчымай зьмены назвы былой югаслаўскай рэспублікі ў мэтах выкананьня патрабаваньняў суседняй Грэцыі.
У Мінабароны паведамілі, што накіруюць на дапамогу камунальнікам сталіцы больш за 600 салдат.
Загрузіць яшчэ