Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое рабочых, заваленыя пасьля аварыі на «Беларуськаліі», загінулі


«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка

Заваленых пасьля аварыі на шахце ў Салігорску рабочых знайшлі, яны загінулі. Пра гэта паведаміла салігорскае выданьне autorun.by

Раніцай у нядзелю гэтую інфармацыю тэлеканалу АНТ пацьвердзіў гендырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты.

«На жаль, цуда не адбылося, хлопцы загінулі», — сказаў ён.

Пад завал патрапілі машыніст горных вымальных машын Максім Іваноў 1973 году нараджэньня, і горнарабочы вычышчальнага забою Дзьмітры Валько 1985 году нараджэньня.

Раней Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што па факце здарэньня ў шахце трэцяга рудакіраваньня «Беларуськалію» пад Салігорскам заведзена крымінальная справа паводле артыкулу 303 «Парушэньне правілаў бясьпекі горных ці будаўнічых работ». Крымінальны артыкул прадугледжвае адказнасьць у выглядзе штрафу, арышту, абмежаваньня ці пазбаўленьня волі на тэрмін да 7 гадоў.

Увечары 9 сакавіка на дзясятым рудніку трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» пад Салігорскам адбыўся выкід газу мэтану і абвал пароды.

Завал у шахце пад Салігорскам: ратавальнікі дабраліся да самаходнага вагона — у кабіне пуста

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG