Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене невядомы напаў з нажом на мінакоў


VIENNA – Austrian Police Blocks a Square
VIENNA – Austrian Police Blocks a Square

У Вене невядомы параніў нажом траіх чалавек. Пра гэта паведамляюць аўстрыйскія сродкі масавай інфармацыі са спасылкай на паліцыю.

Пацярпелымі сталі чальцы адной сям’і — муж, жонка і іх дарослая дачка. Яны былі дастаўлены ў бальніцу. Мужчына знаходзіцца ў крытычным стане.

Пазьней у іншым раёне Вены быў учынены напад яшчэ на аднаго чалавека. Ён цяжка паранены. Паліцыянты затрымалі нападніка. Як паведамляе Reuters, гэта грамадзянін Афганістана.

У паліцыі пакуль не ўдакладняюць сувязь паміж першым і другім нападам. Матывы нападаў таксама невядомыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG