Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія трансгендэры адзначылі 8 сакавіка акцыяй пратэсту


У Тбілісі, каля Дома юстыцыі Грузіі, некалькі жанчын-трансгендэраў правялі акцыю «Прызнайце мяне жанчынай». Яны абвінавацілі ўлады ў парушэньні іх права на легальны статус.

Жанчыны-трансгендэры заявілі журналістам, што ў парушэньне ўсіх абавязаньняў перад Радай Эўропы, грузінскія ўлады па-ранейшаму адмаўляюць ім у праве зафіксаваць зьмену полу ў пашпарце і патрабуюць даць даведку аб фізычнай зьмене полу. Такая апэрацыя, калі і праводзіцца ў Грузіі, каштуе вельмі дорага. Акрамя таго, трансгендэры скардзіліся на выпадкі гвалту, нават забойстваў на глебе трансфобіі.

Адзін з мужчын, які ўдзельнічаў у контраакцыі на тым жа месцы, кінуў яйкі ва ўдзельніц пратэсту і паспрабаваў сарваць акцыю. Яго затрымалі паліцыянты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG