Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкія назіральныя камісіі наведаюць палітвязьня Міхаіла Жамчужнага


13 сакавіка Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзьняволенага Міхаіла Жамчужнага ў Горацкай калёніі.

Пра гэта стала вядома зь ліста, які атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка з Абласной грамадзкай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленьні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму ў сувязі зь яе зваротам адносна надзвычайнай сытуацыі, якая склалася вакол палітвязьня Міхаіла Жамчужнага.

У лісьце за подпісам старшыні Грамадзкай назіральнай камісіі (ГНК) Тацяны Казлоўскай паведамляецца, што «два прадстаўнікі грамадзкай назіральнай камісіі, як плянуецца, сумесна зь сябрамі Рэспубліканскай грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі 13.03.2018 г. наведаюць ПК-9 у горадзе Горкі з мэтай праверкі ўмоваў жыцьця і побыту асуджаных. Падчас гэтага наведваньня плянуецца таксама сустрэча з асуджаным Жамчужным М.І».

Кіраўніца абласной камісіі паведаміла, што па сутнасьці скаргі праваабаронца атрымае адказ «пасьля наведваньня прадстаўнікамі грамадзкіх назіральных камісій ПК-9 у г. Горкі і размовы з асуджаным Жамчужным М.І».

«Праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасьля яго пераводу ў Горацкую калёнію, дзе з патураньня адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасьці і зьневажальнага характару ўмовы для адбыцьця пакараньня, арганізавана кампанія яго цкаваньня, зьвязаная з ўсталяваньнем у асяродзьдзі зьняволеных нефармальных адносін», — паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG