Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне загінулых шахтароў адбудзецца ў аўторак. «Беларуськалій» дапаможа іхным семʼям


ААТ «Беларуськалій» акажа дапамогу семʼям загіблых шахтараў, паведаміў сёньня журналістам генэральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, інфармуе БЕЛТА.

«Работнікі знаходзіліся пад выкінутай рудой, побач з абсталяваньнем. Як ні сумна, сьмерць наступіла імгненна, у долю сэкунды, калі абваліўся дах. Усяго на рудніку працавала каля 150 чалавек, а ў кірунку, дзе адбылася аварыя, — 14 чалавек. Гэта горны ўчастак, які складаецца зь некалькіх праходніцкіх комплексаў», — адзначыў Іван Галаваты.

Гарнякоў шукалі больш за 30 гадзін, завалы разьбіралі ўручную. З роднымі загінулых працуюць псыхолягі. У рабочых засталіся сем’і, у 45-гадовага Максіма Іванова — дзьве дачкі, у 33-гадовага Дзьмітрыя Валькова — сын.

«Прадпрыемства цалкам акажа спрыяньне ў рамках пахавальных працэдураў. Таксама будзе, вядома, аказана матэрыяльная дапамога і падтрымка ў наступныя гады. Прадпрыемства не забываеца на работнікаў, якія трагічна пайшлі з жыцьця, і на іхныя семʼі, аказвае дапамогу і пры вучобе дзяцей, і пры далейшым працаўладкаваньні», — сказаў Іван Галаваты.

Пахаваньне загінулых шахтароў адбудзецца ў аўторак 13 сакавіка, адпяваньне пройдзе ў Чыжэвіцкай царкве, пачатак у 12.00.

Двое рабочых, заваленыя пасьля аварыі на «Беларуськаліі», загінулі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG